Усмешкі са слязамі на вачах. Фотарэпартаж з апошняга званка ў Зоркаўскай СШ

Молодежь


31 мая празвінеў апошні званок для 10 вучняў Зоркаўскай сярэдняй школы. Для 6 адзіннаццацікласнікаў (класны кіраўнік — Іна Іванаўна Тоўсцік) пачынаецца новы этап у жыцці, а 3 дзевяцікласнікі (класны кіраўнік — Сямён Вітальевіч Фамін) і 1 дзесяцікласнік таксама пакінуць сцены роднай установы — у новым навучальным годзе школа стане базавай. Падвяла вынікі навучальнага года, уручыла граматы і дыпломы вучням дырэктар школы Мая Яўгеньеўна Якімовіч. Было што сказаць былому класнаму кіраўніку 11 класа (працавала з імі з 5 па першае паўгоддзе 11 класа) Марыне Яўгеньеўне Катовіч. На свяце апошняга званка прысутнічала шмат гасцей: родзічы і бацькі, прадстаўнік Шаркаўшчынскага РАУС Валерый Іосіфавіч Мішута, старшыня Германавіцкага сельскага Савета Алена Альбертаўна Рубін,  начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Мікалай Мікалаевіч Рубацкі. Павіншаваў выпускнікоў і пажадаў ім поспехаў у дарослым жыцці старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Мікалай Ірынархавіч Баговіч, таксама ён перадаў школе ў падарунак спартыўны інвентар.

Усе, хто выступаў у гэты дзень, адзначылі важнасць гэтага моманту ў жыцці юнакоў і дзяўчат, жадалі дастойна ісці па далейшым жыццёвым шляху, які, магчыма, не будзе простым, але на якім іх чакае многа цікавага. Школьны вальс, выпусканне ў неба паветраных шарыкаў, гучанне апошняга школьнага званка ў сценах роднай школы… Думаецца, гэты дзень і гэтыя кранальныя, напоўненыя эмоцыямі моманты застануцца ў памяці выпускнікоў на ўсё жыццё.

Андрэй БУРЭЦ, фота аўтара.

Фота Андрэя БУРЦА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *