Лепшым працаўнікам на нарыхтоўцы кармоў — узнагароды

Сельское хозяйство

Райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу прынята пастанова “Аб задачах прафсаюзных арганізацый па ўдзелу ў падрыхтоўцы і правядзенні нарыхтоўкі кармоў у 2014 годзе”.

Раённая і первічныя арганізацыі прынялі ўдзел у распрацоўцы ўмоў працы, мер матэрыяльнага і маральнага стымулявання работнікаў, занятых на нарыхтоўцы кармоў. З іх удзелам будуць арганізаваны штодзённае падвядзенне вынікаў работы і ўзнагароджванне пераможцаў з уручэннем грамат, падзячных пісем, грашовых прэмій, уздымам сцяга ў іх гонар. Таксама яны будуць ажыццяўляць строгі кантроль за захаваннем патрабаванняў па ахове працы, своечасовым правядзеннем інструктажоў па тэхніцы бяспекі, забеспячэннем удзельнікаў нарыхтоўкі кармоў сродкамі індывідуальнай аховы, медыцынскімі аптэчкамі, гарачым харчаваннем.

У газеце “Кліч Радзімы” заснавана “Дошка гонару”. Пераможцы раённага спаборніцтва па нарыхтоўцы травяністых кармоў будуць вызначацца кожны тыдзень у наступных намінацыях: сельгаспрадпрыемствы, механізатары кормаўборачнай тэхнікі, вадзіцелі — на касьбе, здрабненні зялёнай масы, прасаванні і адвозцы кармоў.

Райкам прафсаюза АПК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *