На восьмым дзясятку гадоў бульдазерыст Шаркаўшчынскага ПМС Рыгор Радзецкі не здраджвае сваёй любімай справе жыцця — ён па-ранейшаму працуе ў галіне меліярацыі.
Яго опыт і старанне станоўча ўплываюць на агульныя вытворчыя паказчыкі прадпрыемства. У мінулым мужчына пачынаў працаваць на трактары «Кіравец-701», потым былі магутныя бульдозеры, апошнія 13 гадоў Рыгор шчыруе за рычагамі гусенічнага трактара кітайскай вытворчасці Shantui.
— На працягу тыдня мужчына задзейнічаны на разраўноўванні кавальераў на 55-гектарным полі каля вёскі Гуркі, — тлумачыць дырэктар прадпрыемства Іван Лазовік. — Напрыканцы мінулага года тут праведзены рамонт меліярацыйнай сістэмы, рыхленне глебы, чыстка каналаў. Праз некалькі дзён бульдазерыст закончыць разраўноўванне кавальераў і аграрыі мясцовага сельгаспрадпрыемства распачнуць работы па сяўбе яравых культур.
І так на працягу дзесяцігоддзяў, дзякуючы сумленнай працы Рыгора Радзецкага, сотні гектар зямель вяртаюцца ў севазварот, каб многія гады служыць людзям.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.
