Купляйце беларускае: алей — за ўсё смачней

Здоровье Новости Витебщины

Беларускія гаспадыні пры прыгатаванні страў усё часцей карыстаюцца рапсавым алеем. І яны маюць рацыю, бо айчынны прадукт смачны, якасны, даступны па кошце.

— У былыя часы ў сельскай мясцовасці выкарыстоўвалі свіны тлушч, але і парасят гадавалі не ўсе, бо жылі бедна, — кажа жыхарка вёскі Якубова Ванда Ахрамёнак. — Цяпер усё змянілася ў лепшы бок. У крамах ёсць вялікі выбар разнастайных прадуктаў харчавання, у тым ліку і алею. У нашу вёску прыязджае аўталаўка. Мы, прадстаўнікі старэйшага пакалення, задаволены наяўнасцю тавараў у ёй. Асабіста я заўсёды набываю ў ёй рапсавы алей. Калі ж па стане здароўя не атрымліваецца схадзіць да аўталаўкі, то тэлефаную сыну Мікалаю ў Шаркаўшчыну, ён заўсёды прывязе мне патрэбныя прадукты, сярод якіх абавязкова будзе і рапсавы алей беларускай вытворчасці.

Сяргей РАЙЧОНАК