Раздзельны збор смецця, якім займаюцца прадпрыемствы ЖКГ краіны, дазваляе ў далейшым праводзіць перапрацоўку другаснай сыравіны на спецыялізаваных прадпрыемствах. Гэта станоўча ўплывае на стан навакольнага асяроддзя і значна эканоміць дзяржаўныя грашовыя сродкі. У апошні час на гарадскіх рынках, у гандлёвых цэнтрах, крамах і іншых месцах з’яўляецца ўсё больш спецыяльных кантэйнераў для збору выкарыстаных батарэек, элементаў сілкавання. Маюцца яны і ў нашым гарадскім пасёлку, размешчаны ў крамах “Прамтавары” і “Журавінка”. Вядома, што адпрацаваныя батарэйкі, акумулятары маюць моцны атручваючы эфект для арганізма чалавека. Таму не лішнім будзе прыгадаць шаркаўчанам і гасцям нашага райцэнтра, што адпрацаваныя элементы сілкавання можна здаць у кантэйнеры па іх зборы ў памяшканнях вышэйназваных гандлёвых аб’ектаў, так як гэта зрабіў Міхаіл Недзведзь (на здымку).
Сяргей РАЙЧОНАК.
Фота аўтара.
