
На працягу сямі тыдняў ад свята Вялікадня да Святой Тройцы вернікі вітаюцца словамі: “Хрыстос Уваскрос!”. А ў адказ чуюць: “Сапраўды Уваскрос!”, чым услаўляюць Сына Божага, услаўляюць перамогу жыцця над смерцю.
Такімі ж словамі вітаў дзяцей, выхаванцаў ясляў-сада № 1 і № 5 гарадскога пасёлка дабрачынны Шаркаўшчынскай акругі протаіерэй Пётр Бараноўскі трэцяга чэрвеня. Свяшчэннік разам з педагогамі Лужкаўскай дзіцячай школы мастацтваў, дырэктарам і вучнямі Велікасельскай ДС-СШ зрабілі прыемны падарунак хлопчыкам і дзяўчынкам дашкольных устаноў райцэнтра — ажыццявілі для іх пастаноўку казкі “Велікодны калабок” з дапамогай лялечнага тэатра батлейкі. Сам паказ не быў працяглым, каб не стаміць маленькіх гледачоў. Але казка вельмі зацікавіла дзяцей, бо ўсе малышы ўважліва слухалі і пільна сачылі за лялькамі. А на заканчэнне мерапрыемства кожны з іх атрымаў салодкія цукеркі ад самадзейных артыстаў.
Сяргей РАЙЧОНАК.
Фота аўтара.
