20 чэрвеня ў гарпасёлку прайшлі штогадовыя спаборніцтвы санітарных дружын прадпрыемстваў і арганізацый раёна

Актуальное

Кубкам за 1-е месца ўзнагароджана каманда УКП ЖКГ

Штогод у чэрвені ў гарадскім пасёлку праходзяць спаборніцтвы санітарных дружын прадпрыемстваў і арганізацый раёна  з мэтай удасканалення практычных навыкаў фарміраванняў грамадзянскай абароны. Сёлета ўдзел у іх прынялі каманды УКП ЖКГ, райспажыўтаварыства, КУВСП “Гарадзец” і ААТ “Жвіранка”. Перад тым, як удзельнікі пачалі высвятляць мацнейшага, прайшло ўрачыстае пастраенне. Намеснік старшыні райвыканкама М. Г. Ясюкевіч у сваім выступленні падкрэсліў важнасць падобных мерапрыемстваў. У сённяшні час, час высока развітых тэхналогій, існуе вялікая пагроза катастроф тэхнагеннага характару. Таму трэба быць гатовым да любых нечаканасцяў.

Даклад аб гатоўнасці каманды (ААТ "Жвіранка")

Удзельнікам санітарных дружын неабходна было прайсці пяць этапаў. На першым этапе правяралася аснашчэнне членаў каманды і ўменне карыстацца ім. На другім – работа ў ачагу камбінаванага паражэння, на трэцім – у ачагу хімічнага паражэння. На чацвёртым этапе суддзі ацэньвалі навыкі дзейнасці ў ачагу інфекцыйнага захворвання. На дадзеных этапах удзельнікі дэманстравалі тэарэтычныя і практычныя веды, узровень падрыхтаванасці да правільных дзеянняў падчас выратавання людзей.

Каманда: "Газы!"
Транспарціроўка раненага (сандружына УКП ЖКГ)
Сандружына КУВСП "Гарадзец" на чацвёртым этапе "Ачаг інфекцыйнага захворвання"
Праверка аснашчэння сандружыны райспажыўтаварыства

У заключным этапе спаборніцтваў кожная з каманд паказала міні-конкурс мастацкай самадзейнасці, у якім былі ўзняты праблемы экалагічнага характару.

Выступленне агітбрыгады райспажыўтаварыства
"Художка" каманды УКП ЖКГ
З такім заклікам да чалавецтва звяртаецца сандружына КУВСП "Гарадзец"
Тэатралізаваная пастаноўка сандружыны ААТ "Жвіранка"

Пасля праведзеных конкурсных выпрабаванняў судзейская калегія падвяла вынікі спаборніцтва. На чацвёртым радку турнірнай табліцы размясцілася каманда райспажыўтаварыства. “Бронза” апынулася ў санітарнай дружыны КУВСП “Гарадзец”. Другое месца прысуджана камандзе ААТ “Жвіранка”. Пераможцай сёлетніх спаборніцтваў сярод санітарных дружын раёна стала прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Прызёрам уручаны пераходныя кубкі, а таксама салодкія прызы.

Трэцяе месца ў сандружыны КУВСП "Гарадзец"
Другімі сталі прадстаўнікі сандружыны ААТ "Жвіранка"

Сяргей РАЙЧОНАК.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *