Пракуратура Рэспублікі Беларусь уваходзіць у адзіную дзяржаўную цэнтралізаваную сістэму органаў, а яе асноўным абавязкам з’яўляецца кантроль за выкананнем дзеючых на тэрыторыі краіны заканадаўчых актаў.
На супрацьстаянне злачыннасці і карупцыі накіравана дзейнасць работнікаў пракуратуры Шаркаўшчынскага раёна, якую ўзначальвае Максім Лаўданскі. Разам з ім працуюць намеснік пракурора Аляксандр Свяцкі і памочнік пракурора Алена Міхайлава.
— За 5 месяцаў 2026 года на тэрыторыі раёна не здзейснена такіх злачынстваў як наўмыснае прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, згвалтаванняў, разбояў, абаротаў наркатычных сродкаў, праяўленняў экстрымізму, вымаганняў, — кажа кіраўнік пракуратуры. — Аднак назіраецца павелічэнне цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў, учыненых у стане алкагольнага ап’янення. Зафіксаваны рост злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку з 5 да 12.
Парушэнні выяўляліся ў розных сферах жыццядзейнасці: надзору за выкананнем заканадаўства аб прафілактыцы правапарушэнняў, заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі працоўнага заканадаўства, прыродаахоўнага, адміністрацыйнага заканадаўства, у тым ліку аб законнасці прыцягнення грамадзян да адміністрацыйнай адказнасці. Парушэнні выяўляліся і ў сферы аграпрамысловага комплексу.
Пракуратурай Шаркаўшчынскага раёна ў межах расследавання генацыду беларускага народа знаходзяцца звесткі пра раней невядомыя населеныя пункты, знішчаныя фашысцкімі карнікамі, устанаўліваюцца факты расстрэлу мірнага насельніцтва падчас Вялікай Айчыннай вайны. У гэтым накірунку пракуратура будзе працаваць і далей.
Сёння, у Дзень работнікаў пракуратуры, віншую з прафесійным святам прадстаўнікоў свайго калектыву і ўсіх калег, жадаю ім здароўя, дабрабыту, поспехаў, надалей сумленна і прынцыпова несці службу па ахове законных інтарэсаў і правоў грамадзян і дзяржавы. Ветэранам галіны, якія шмат гадоў працавалі ў калектыве пракуратуры Шаркаўшчынскага раёна, жадаю крэпасці духа, даўгалецця і жыццёвага аптымізму.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.
