Летнія канікулы — актыўны час фарміравання студэнцкіх атрадаў. Яны дапамагаюць моладзі атрымаць прафесійныя навыкі, пасябраваць і зарабіць свае першыя грошы. Юнакі і дзяўчаты 8-га класа СШ № 1 г. п. Шаркаўшчына аб’ядналіся ў студэнцкі атрад і выконваюць вызначаныя віды работ на аб’ектах ААТ «Агратэхсэрвіс». У вольную хвіліну моладзь слухае песні пад гітарны акампанемент першага сакратара райкама БРСМ Веранікі Кавалеўскай.
