Паважаныя шаркаўчане! Напрыканцы чэрвеня пачнецца святкаванне 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Распрацавана цікавая і разнастайная праграма, разлічаная на два дні. У яе рамках адбудзецца шэраг мерапрыемстваў, якія дадуць магчымасць добра і весела адпачыць.
У праграме свята вас чакае:
29 чэрвеня
11.00 — Святочнае шэсце ад пл. Леніна ў парк сельгастэхнікі.
Парк сельгастэхнікі (галоўная пляцоўка).
Дзіцячы кірмаш: выстава дзіцячых работ навучэнцаў дзіцячай школы мастацтваў, прысвечаная 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў; атракцыёны.
“Горад майстроў”: выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці народных майстроў з Цэнтра рамёстваў г. п. Шаркаўшчына.
Выстава падвор’яў сельскіх Саветаў.
Выстава кампазіцый арганізацый і прадпрыемстваў раёна, прысвечаная 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
12.00 — Урачыстае адкрыццё свята.
Узнагароджванне ветэранаў юбілейным медалём.
Ушанаванне перадавікоў сельскай гаспадаркі.
13.30 — Канцэрт Аляксея Хлястова, Жаны Піваваравай і гурта “Медавуха”.
Узнагароджванне моладзі
15.10—16.30 — Канцэрт дзіцячых калектываў і ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці.
Пляцоўка РДК (летні амфітэатр).
21.00 — Канцэрт Уладзіміра Касцюкевіча.
Дыскатэка.
3 ліпеня
Плошча Леніна
11.00 — Тэатралізаваны мітынг, прысвечаны 70-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Да ўдзелу запрашаюцца працоўныя калектывы, ветэраны працы, удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, вязні фашысцкіх канцлагераў.
