
Кіраўнік раёна Мікалай Ірынархавіч Баговіч 25 чэрвеня завітаў да ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны Пятра Рыгоравіча Ардынскага, каб павіншаваць ветэрана з надыходзячсым святам – 70-годдзем вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ён выканаў ганаровую місію – уручыў былому франтавіку віншавальны ліст ад Прэзідэнта краіны. Старшыня райвыканкама выказаў словы ўдзячнасці Пятру Рыгоравічу за яго асабісты ўклад у перамогу над гітлераўскай Германіяй. Затым намеснік камісара райваенкамата В. С. Заяц уручыў удзельніку Вялікай Айчыннай вайны юбілейны медаль “70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Падарункі ветэрану прыпаднеслі таксама старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Г. М. Філатава, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Л. У. Стома, прадстаўнікі адміністрацыі ААТ “Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс” на чале з дырэктарам А. Л. Варона. Пётр Рыгоравіч падзякаваў мясцовай уладзе за той клопат і увагу, які яны праяўляюць аб ветэранах Вялікай Айчыннай вайны.




Сяргей РАЙЧОНАК.
Фота аўтара.
