На падрыхтоўчым этапе

Новости Витебщины

На календары — сярэдзіна лета, у вучняў у разгары канікулы. Але ўжо цяпер школы і дзіцячыя сады рыхтуюцца да заняткаў.

Наталія Турчынская, намеснік начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама:

— Час ляціць хутка, нам трэба паспець зрабіць запланаваныя работы ў навучальных установах, каб дзіцячыя сады і агульнаадукацыйныя школы 1 верасня сустрэлі ў сваіх сценах хлопчыкаў і дзяўчынак.

У сярэдняй школе № 2 г. п. Шаркаўшчына імя Героя Савецкага Саюза Рамана Сцяпанавіча Кудрына праводзяцца работы па замене электрычнай праводкі. Новая металічная агароджа ўстаноўлена ў Германавіцкай сярэдняй школе. У Більдзюжскай і Лужкаўскай СШ ажыццяўляецца мантаж аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі. У гэтых навучальных установах, а таксама ў Іёдскай і Германавіцкай сярэдніх школах будуць усталяваны дадатковыя камеры відэаназірання. Акрамя таго, у Більдзюжскай СШ будзе адрамантаваны харчблок. У дзіцячым садзе № 5 гарадскога пасёлка ў некаторых памяшканнях заменена падлога. У кожнай навучальнай установе праводзяцца работы па ўнутраным і знешнім фарбаванні, добраўпарадкаванні прылеглых тэрыторый.

З 1 верасня Гарадзецкі дзіцячы сад будзе рэарганізаваны шляхам далучэння да Лужкаўскай СШ, а Більдзюжскі — да Більдзюжскай СШ.

Прыёмка ўстаноў адукацыі да навучальнага года ў адпаведнасці з рашэннем райвыканкама адбудзецца 10 і 11 жніўня 2026 года.

Сяргей РАЙЧОНАК