Праз Шаркаўшчыну прайшлі ўдзельнікі пілігрымкі «Браслаў-Будслаў»

Актуальное

30 чэрвеня праз Шаркаўшчыну праходзілі ўдзельнікі пілігрымкі “Браслаў-Будслаў”. Больш за 70 чалавек (большую частку складае моладзь) спыніліся адпачыць у парафіі Узвышэння Святога Крыжа. Тут іх накармілі смачным супам, а потым частка пілігрымаў засталася ў касцёле на малітву, а іншыя, у каго яшчэ засталася энергія, пад кіраўніцтвам клерыка Яўгена сталі танчыць на палянцы. Хлопцы і дзяўчаты расказалі, што пілігрымка арганізавана ксяндзамі-сальватарыянамі, разам з пілігрымамі ідуць ксёндз Тадэвуш Дабравольскі, клерык Яўген, сёстры Ліля і Мірыям. Выйшлі з Браслава яны ў нядзелю раніцай, а ў Будслаў прыйдуць у пятніцу, каб патрапіць на святкаванне ўрачыстасцяў Маці Божай Будслаўскай. У агульнай колькасці ім трэба прайсці 156 кіламетраў. Падмацаваўшыся, адпачыўшы і папоўніўшы свае шэрагі шаркаўчанамі, пілігрымы з песнямі і малітвамі рушылі ў далейшы шлях.

Андрэй БУРЭЦ, фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *