У райсавеце дэпутатаў і райвыканкаме

Общество

Адбылася чацвёртая сесія

27 чэрвеня прайшла чацвёртая сесія раённага Савета дэпутатаў 27-га склікання пад кіраўніцтвам яго старшыні У. С. Шпяца.

З дакладамі па пытаннях “Аб зацвярджэнні сістэмы мер сацыяльна-эканамічнага развіцця г. п. Шаркаўшчына на 2014—2016 гады”, “Аб выкананні паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Віцебскай вобласці на 2014—2015 гады, даведзеных распараджэннем № 174р ад 4 чэрвеня 2014 года Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта”, “Аб ходзе выканання Плана комплекснай мадэрнізацыі арганізацый і паказчыкаў эфектыўнасці планавай мадэрнізацыі арганізацый Шаркаўшчынскага раёна на 2013—2015 гады” выступіў намеснік старшыні райвыканкама па эканоміцы А. Д. Далецкі. Са справаздачамі па першаму пытанню выступілі галоўны ўрач УЗ “Шаркаўшчынская ЦРБ” С. Т. Стома і дырэктар УКП ЖКГ В. Ф. Бука.

Начальнік аддзела эканомікі ўпраўлення райсельгасхарчу А. М. Ціхановіч азнаёміла прысутных у зале з інфармацыяй па наступнаму пытанню — “Аб выкананні запланаваных мерапрыемстваў па Шаркаўшчынскаму раёну, уключаных у падпраграму “Вітагра” на 2011—2015 гады Рэгіянальнай праграмы інавацыйнага і інвестыцыйнага развіцця Віцебскай вобласці на 2011—2015 гады”.

Намеснік начальніка фінансавага аддзела райвыканкама І. І. Савіцкая выступіла з інфармацыяй па такіх пытаннях, як “Аб зацвярджэнні рашэнняў Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта” і “Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ў рашэнне Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў ад 24 снежня 2013 года № 187”.

На сесіі прысутнічаў старшыня райвыканкама М. І. Баговіч. Ён выканаў прыемную місію — уручыў падзяку настаўніку Шаркаўшчынскай дзіцячай школы мастацтваў В. Ф. Круку за шматгадовую, добрасумленную працу ў галіне культуры і мастацтва, вялікі асабісты ўклад у выхаванне падрастаючага пакалення.

***

Пенсійнае заканадаўства і Дэкрэт № 18

27 чэрвеня адбылося чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта пад кіраўніцтвам яго старшыні М. І. Баговіча.

З дакладам “Аб выкананні патрабаванняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб пенсійным забеспячэнні на прадпрыемствах Шаркаўшчынскага раёна” выступіла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама В. Б. Жук. Аб рабоце ў дадзеным накірунку расказалі спецыялісты па кадрах УКП ЖКГ і ААТ “Жвіранка” І. І. Сяліцкая і А. М. Бездзель.

Аб выкананні патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 г. № 18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях” прысутным паведаміла намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама М. П. Фёдарава. Яе дапоўнілі галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама А. Г. Пастушкова і намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне А. М. Хашкоўская.

Людміла ЛАТЫШОНАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *