Паважаныя жыхары і госці Шаркаўшчынскага раёна!
У гэтыя жнівеньскія дні, калі сонца шчодра напаўняе цяплом кожны плод, а паветра пахне мёдам і спелымі яблыкамі, усе мы, па даўняй і дарагой сэрцу традыцыі, збіраемся разам на “Яблычны фэст”.
Гэтае свята стала для нас не проста вясёлым народным гуляннем. Напярэдадні Праабражэння Гасподняга, “Яблычны фэст” стаў нашай агульнай душой, увасобленай у песнях, водары свежых пірагоў, у смеху дзяцей, якія цягнуцца за румяным яблыкам, у моцным поціску рукі суседзяў, што сустрэліся на святочнай плошчы.
Тут мы ўспамінаем, адкуль нашы “карані”, тут мы перадаём сваім дзецям тое, што захоўвалі нашы дзяды і прадзеды: любоў да роднага краю, павагу да працавітых людзей і веру ў тое, што разам нам усё па плячы.
Дарагія сябры! Няхай гэтае свята зробіць нас больш уважлівымі і цярплівымі адзін да аднаго, падорыць кожнаму цяпло і цудоўны настрой.
Няхай напоўняцца вашы дамы ўтульнасцю і любоўю, вашы сэрцы – радасцю і дабром, а шаркаўчынскія сады – багатым ураджаем.
Міру, здароўя і дабрабыту ўсім нам!
| Старшыня Шаркаўшчынскага
раённага выканаўчага камітэта
Сяргей Кашміла |
Старшыня Шаркаўшчынскага
раённага Савета дэпутатаў
Сяргей Арэшкаў |
