Пры падтрымцы Беларускага рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў АПК і асабіста яго старшыні Васіля Хваціка для паляпшэння умоў працы работнікаў малочнатаварнай фермы «Пашкі» ААТ «Агратэхсэрвіс» набыта абсталяванне для бытавога пакоя.
— Наша грамадскае аб’яднанне заўсёды клапоціцца пра работнікаў, якія працуюць не толькі на хлебнай ніве, але і на жывёлагадоўчых аб’ектах, — паведаміў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Гернат. — Кожны з іх заслугоўвае таго, каб мець магчымасць падчас абедзеннага перапынку адпачыць у належных умовах, памыць вопратку.
— У асобным памяшканні мы размясцілі кухню. Тут жа маюцца халадзільнік, мікрахвалевая печ, электрачайнік. Побач устанавілі пральную машыну-аўтамат, электра-воданагравальнік, закуплены набор посуду, стулы. Усё гэта для камфортнага адпачынку і прыёму страў жывёлаводамі, — растлумачыла загадчык МТФ Іна Магалінская.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.
