Агульнанацыянальны праект «Трэці — Бацькаў» праходзіць у раёне

Новости Витебщины Общество

У сям’і Вадзіма і Юліі Тарарака з аграгарадка Буеўшчына выхоўваюцца дачка Дар’я і сын Дзяніс. А нядаўна іх дом напоўніўся яшчэ і звонкім галаском малой дачушкі Варвары.

Павіншавалі бацькоў з нараджэннем дзіцяці старшыня Іёдскага сельвыканкама Іван Пачкоўскі і справавод Жанна Палягошка — члены раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь». Дарэчы, партыя стала ініцыятарам правядзення агульнанацыянальнага праекта «Трэці — Бацькаў!». Іван Пачкоўскі ўзгадаў выраз Прэзідэнта: «Трэцяе дзіця — маё!» Гэтыя словы сталі сімвалам дзяржаўнай палітыкі, дзе шматдзетная сям’я — галоўная каштоўнасць, а дзяржава выступае надзейным партнёрам.

Ад імя партыі «Белая Русь» старшыня сельвыканкама уручыў Юліі асаблівы падарунак — куфэрак, у які пакладзена «Бацькава кашуля».

— Гэта не проста рэч, а сімвал сувязі пакаленняў, сімвал клопату і надзеі, — падкрэсліў Іван Пачкоўскі. — Няхай яна беражэ здароўе вашай дачушкі, нагадвае, што за яе спіной — уся наша моцная краіна і наш Прэзідэнт.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.