Акцыя “Белая Русь” — з любоўю да дзяцей”

Актуальное

(злева направа) В. І. Лемяшэўская, маладыя мамы А. М. Харытовіч, А. П. Жукава са сваімі дзеткамі, Ю. А. Васілеўскі, прадстаўнікі УАЗ “Шаркаўшчынская ЦРБ” А. В. Хвяцковіч і К. В. Галай.

У межах святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь праводзіцца традыцыйная рэспубліканская акцыя “Белая Русь” — з любоўю да дзяцей”. Прадстаўнікі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” наведваюць радзільныя дамы і віншуюць мам, якія нарадзілі напярэдадні ці ў час святаў.

7 ліпеня  намеснік старшыні райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі і старшыня раённага аддзялення ГА “Белая Русь” Валянціна Іванаўна Лемяшэўская наведалі радзільнае аддзяленне УАЗ “Шаркаўшчынская ЦРБ”. Яны павіншавалі маладых мам Алесю Харытовіч (1 ліпеня у яе нарадзіўся сын Аляксей) і Анну Жукаву (таксама 1 ліпеня ў яе нарадзіўся сын Мікіта), уручылі падарункі, пажадалі ім і іх дзеткам здароўя.

Андрэй БУРЭЦ, фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *