Святлана Заіка правяла майстар-класы на фестывалі навукі ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі

Общество

5 і 6 верасня Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі стаў галоўнай навукова-забаўляльнай пляцоўкай краіны.
Фестываль навукі, які праводзіцца ў восьмы раз і ўпершыню ў двухдзённым фармаце, сабраў тысячы гасцей — ад школьнікаў да дарослых.

Кіраўнік народнай студыі народных і мастацкіх рамёстваў «Талака» Святлана Заіка правяла майстар-класы для ўсіх жадаючых пазнаёміцца бліжэй з роспісам маляваных дываноў.