25 ліпеня ў нашай краіне адзначылі сваё свята выратавальнікі.
— Гэта людзі, чыя прафесія звязана са штодзённай рызыкай для жыцця. Кожны дзень, заступаючы на службу, супрацоўнікі РАНС прыходзяць на дапамогу людзям, у якіх здараюцца надзвычайныя сітуацыі, якіх трэба зберагчы ад бяды, выратаваць ад пажару і іншае. Выратавальнікі — людзі з ваеннай выпраўкай, якія ў любую хвіліну гатовы прыйсці на дапамогу, — зазначыў старшыня райвыканкама Мікалай Ірынархавіч Баговіч, які прыйшоў павіншаваць работнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях з прафесійным святам і адзначыць лепшых.
Прысвоена званне на адну ступень вышэй па займаемай пасадзе “старшы прапаршчык унутранай службы” Вадзіму Мікалаевічу Гамановічу — камандзіру аддзялення пажарнага аварыйна- выратавальнага паста № 13.
Юбілейныя медалі “160 год пажарнай службы” былі ўручаны Андрэю Мечыслававічу Федуковічу — начальніку РАНС, Сяргею Мікалаевічу Татаровічу — першаму намесніку начальніка, Івану Станіслававічу Байкоўскаму — начальніку пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 13, Валерыю Пятровічу Фёдараву — вадзіцелю пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1, Аляксандру Іванавічу Ішчыку — камандзіру аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 12, Дзмітрыю Мікалаевічу Пагарэлаву — вадзіцелю пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1, Яўгенію Ігаравічу Лалыка — камандзіру аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 11.
Граматай установы “Віцебскае абласное ўпраўленне МНС” узнагароджаны Аляксандр Міхайлавіч Казановіч — вадзіцель пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1.
Ганаровай граматы ўстановы “Віцебскае абласное ўпраўленне МНС” удастоены Андрэй Уладзіміравіч Івонін — камандзір аддзялення пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1.
Падзяку старшыні райвыканкама атрымалі: Аляксандр Фёдаравіч Майсяёнак — вадзіцель пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 12, Віктар Станіслававіч Якубёнак — вадзіцель пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 13.
На калегіі ўстановы “Віцебскае абласное ўпраўленне МНС” медалі ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За бездакорную службу ІІІ ступені” міністр МНС У. А. Вашчанка ўручыў Валерыю Міхайлавічу Ліпскаму — намесніку начальніка аддзела і Андрэю Мечыслававічу Васюку — вадзіцелю пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 11.
Кацярына СОСНА.
Фота аўтара.