Большыя, чым летась, намалоты ў ААТ «Ельня-Агра»

Сельское хозяйство

камбайнеры і вадзіцелі, якія задзейнічаны на ўборцы збожжа А. І. Малыш, Р. П.Толсцік, А. М. Мацкевіч, В. М. Мацкевіч, М.В. Пучыла, В.К.Красоўскі, В. У. Красько, І. К. Пажарскі, М. С. Грыдзюшка

У ААТ “Ельня-Агра” падыходзіць да завяршэння ўборачная кампанія. Ужо цяпер можна сказаць, што сёлета тутэйшыя хлебаробы вырасцілі больш важкі каравай хлеба, чым летась. Гэта радуе кіраўніцтва гаспадаркі і саміх працуючых.

На працягу ўсёй уборкі было спрыяльнае надвор’е, а тут у адзін з дзён зранку стаў пакрапваць дожджык. Камбайнеры засумняваліся: ці варта выязджаць у поле? Але хутка хмары разышліся і камбайны адзін за адным накіраваліся на ўборку насеннага ячменю ва ўрочышча Людвінова. Было некалькі хвілін у кіраўніцтва гаспадаркі, каб пагутарыць з працаўнікамі хлебнай нівы прама ў полі. Дырэктар сельгаспрадпрыемства Міхаіл Якімовіч і намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Уладзімір Буда ўручылі камбайнерам, вадзіцелем на адвозцы прадукцыі з поля і маладым работнікам мехтока невялікія падарункі. Вось яны героі хлебнай нівы — камбайнеры А. І. Малыш, М. В. Пучыла, В. М. Мацкевіч, В. К. Красоўскі і А. М. Мацкевіч.

На адвозцы збожжа ад камбайнаў задзейнічаны на аўтамашынах МАЗ-555 В. М.  Якімовіч, В. У. Красько, на ЗІЛ-130 І. К. Пажарскі, на трактарах МТЗ-82 М. С. Грыдзюшка і Р. П. Толсцік.

На мехтоку працуюць маладыя хлопцы-браты Віталій і Уладзіслаў Шышко і Вячаслаў Буда.

Кацярына СОСНА.

браты Віталій і Уладзіслаў Шышко


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *