Выязная калегія і лятучка галоўных рэдактараў газет вобласці прайшла 22 жніўня ў Чашніках

Актуальное

22 жніўня ў Чашніках праводзілася выязная калегія галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама, а таксама лятучка галоўных рэдактараў газет Віцебскай вобласці “Сучасная газета: змест, дызайн, вёрстка”.

На пачатку гасцей — начальнікаў аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкамаў, галоўных рэдактараў газет і рэдактараў раённага радыёвяшчання — прывітаў старшыня Чашніцкага райвыканкама У. У. Булай, які расказаў пра гісторыю і сучаснасць рэгіёна.

Галоўны рэдактар раённай газеты “Наша Талачыншчына” В. М. Бірукоў зрабіў дэтальны аналіз мясцовай раёнкі.

У сваю чаргу галоўны рэдактар Чашніцкай раённай газеты “Чырвоны прамень” М. М. Дзеравяга расказаў пра творчыя напрацоўкі і іншыя дасягненні калектыву. Увазе прысутных быў прадэманстраваны фільм пра рэдакцыю. Госці таксама мелі магчымасць на ўласныя вочы ўбачыць, як і ў якіх умовах працуе калектыў “Чырвонага праменя”, — была арганізавана азнаямляльная экскурсія па рэдакцыі.

Слабыя бакі творчасці, а таксама дасягненні чашніцкіх газетчыкаў — усё гэта было дэтальна разгледжана ў дакладзе галоўнага спецыяліста галоўнага ўпраўлення Л. Д. Мышлёнак.

Вопытам асвятлення сельскагаспадарчай тэматыкі падзяліўся галоўны рэдактар “Сельскай газеты” С. Р. Міховіч.

Падчас нарады ўзнімаліся пытанні наконт рэагавання службовых асоб на крытыку ў СМІ, супрацоўніцтва рэдакцый газет з абласным тэлебачаннем, падрыхтоўкі да свята аграрыяў “Дажынкі-2014” у Гарадку, работа кабельных аператараў.

Вялікая ўвага была ўдзелена падвядзенню вынікаў работы газет Віцебшчыны, іх фінансаваму становішчу і вынікам падпісной кампаніі.

Удзельнікі нарады пабывалі на Лукомльскай ДГЭС і на адным з аб’ектаў агратурызму.

Вынікі лятучкі і выязной калегіі падвёў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама А. І. Кліцуноў. Аляксандр Іванавіч акрэсліў задачы, раставіўшы акцэнты, для начальнікаў аддзелаў і для галоўных рэдактараў.

Аляксандр БАРЫЛА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *