На прадпрыемствах, у арганізацыях і ўстановах раённага цэнтра перыядычна праходзяць мерапрыемствы, звязаныя з планавымі вучэннямі па грамадзянскай абароне. Адно з іх адбылося ў канцы жніўня на базе ЦБП № 224 філіяла № 216 ААТ “АСБ Беларусбанк”.
У дадзенай арганізацыі зафіксавалі ўмоўнае ўзгаранне ў адным з памяшканняў на першым паверсе банкаўскай установы. Адпаведна інструкцыі аб становішчы па тэлефоне было паведамлена ў райаддзел па надзвычайных сітуацыях, станцыю “хуткай дапамогі” і ў аддзел унутраных спраў райвыканкама. Іх супрацоўнікі, прыбыўшыя на месца ўзгарання, выставілі пасты аховы, вывелі людзей, якім патрабавалася медыцынская дапамога, аператыўна лакалізавалі, а затым і ліквідавалі вогнішча ў памяшканні. Падрыхтаваныя да няштатнай сітуацыі банкаўскія работнікі, змаглі аператыўна спрацаваць у дадзенай пазаштатнай сітуацыі. Яны арганізавалі эвакуацыю персаналу па асноўных і запасных лесвіцах у бяспечныя месцы. Санітарнае звяно транспарціравала пацярпелага на насілках і перадала яго медыцынскім работнікам. Затым, вярнуўшыся ў будынак, аказвала дапамогу супрацоўнікам па выратаванні грашовых і матэрыяльных каштоўнасцей. Пасля чаго начальнікі аддзелаў даклалі дырэктару банкаўскай установы аб выніках эвакуацыі.
Планавае мерапрыемства пасля каманды “Адбой!” завяршылася дэтальным аналізам дзеянняў усіх катэгорый работнікаў, задзейнічаных у вучэнні. Сваю адзнаку праведзенай аб’ектыўнай трэніроўцы па гарамадзянскай абароне з асабовым саставам банкаўскай установы далі прадстаўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Імі высока ацэнена тактыка, падрыхтаванасць і зладжанасць дзеянняў работнікаў Беларусбанка. Па словах намесніка начальніка Шаркаўшчынскага РАНС Сяргея Крыўко, наступнае вучэнне плануецца правесці ў час масавага наведвання кліентамі банкаўскай установы, каб максімальна быць падрыхтаванымі да лакалізацыі і ліквідацыі любых пазаштатных сітуацый.










Сяргей РАЙЧОНАК.
Фота аўтара.
