Першыя крокі ў прафесіі робіць маладая настаўніца Таццяна Туронак

Актуальное

233Сёлета сваё першае месца працы ва ўстановах адукацыі раёна атрымалі дзесяць маладых спецыялістаў. Сярод іх і шаркаўчанка Таццяна Туронак, якая пачала свой працоўны шлях на пасадзе настаўніка пачатковых класаў Лонскай дзіцячы сад-пачатковай школы.
Працу на педагагічнай ніве Таццяна абрала невыпадкова. У пэўнай меры гэтаму пасадзейнічала яе першая настаўніца Тамара Іванаўна Табола, заняткі якой назаўсёды засталіся ў памяці дзяўчыны. Пасля заканчэння дзевяці класаў Шаркаўшчынскай СШ № 1 Таццяна паступіла ў Полацкі дзяржаўны каледж, дзе набыла спецыяльнасць “пачатковая адукацыя”. Па размеркаванні малады педагог у жніўні сёлетняга года трапіла на працу ў Лонскую ДС-ПШ. Тут яна праводзіць заняткі для дзетак першага і трэцяга класаў. Калектыў вопытных калег цёпла і гасцінна прыняў у свае рады маладога настаўніка. Працу ў школе Таццяна вырашыла сумяшчаць з навучаннем у ВНУ. Зараз яна студэнтка першага курса завочнага аддзялення юрыдычнага факультэта Віцебскага дзяржуніверсітэта імя П. М. Машэрава.
Напярэдадні свята — Дня настаўніка — Таццяна Туронак пажадала ўсім маладым спецыялістам, якія абралі для сябе прафесію педагога, ніколі не пасаваць перад цяжкасцямі, заўсёды імкнуцца да самаўдасканальвання, пільна прыслухоўвацца да парад вопытных калег-прафесіяналаў.
Сяргей РАЙЧОНАК.
Фота аўтара.



1 комментарий по теме “Першыя крокі ў прафесіі робіць маладая настаўніца Таццяна Туронак

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *