Пра свайго любімага класнага кіраўніка Юрыя Іванавіча Даргеля расказваюць адзінаццацікласнікі Шаркаўшчынскай СШ №2

Молодежь

Ю. І. Даргель разам з вучнямі свайго класа
Ю. І. Даргель разам з вучнямі свайго класа

Без настаўнікаў не было б ні вучоных, ні земляробаў, ні дактароў, ні касманаўтаў, ні прафесараў. Менавіта таму прафесія настаўніка адна з найважнейшых у свеце. У Шаркаўшчынскай сярэдняй школе № 2 працуе настаўнікам фізікі і матэматыкі Юрый Іванавіч Даргель. Працы настаўніка ён прысвяціў 30 гадоў. Да асобы кожнага вучня ён адносіцца з павагай і любоўю. Ніколі не павышае голас, калі вучні не адразу нешта разумеюць. Прадмет у яго няпросты, і трэба кожнаму патлумачыць так, каб было зразумела.
Юрый Іванавіч з’яўляецца кіраўніком у нашага 11 класа, таму я добра ведаю, пра што пішу. А што скажуць пра яго іншыя вучні нашага класа?
Эдвард Вялічка: “Юрый Іванавіч многа зрабіў для нас, ён працавіты і настойлівы. Дзякуй яму за тое, што прывіў мне любоў да матэматыкі”.
Дзіяна Юркевіч: «Мы для Юрыя Іванавіча заўсёды самыя лепшыя. Напэўна, таму што гэта яго першы выпуск. У работу з намі ён укладвае сваю душу. Некалі мне цяжка давалася матэматыка, але цяпер пад кіраўніцтвам Юрыя Іванавіча ў мяне за чвэрць стаіць добрая адзнака”.
Ірына Мікулан: “Юрый Іванавіч добры, разумны і демакратычны настаўнік. Лічу, што нам вельмі пашанцавала, што ў нас такі класны кіраўнік”.
Да гэтых слоў далучаецца ўвесь наш 11 клас. Мы віншуем Юрыя Іванавіча з прафесійным святам, дзякуем за яго добрыя адносіны да нас, за падтрымку і разуменне, просім прабачэння, калі калісьці рабілі нешта не так, жадаем добрага здароўя, цудоўнага настрою і натхнення ў працы.
Маргарыта МЯДЗЮХА,
удзельнік клуба «Юны карэспандэнт» рэдакцыі «Кліч Радзімы», цэнтр дзецей і моладзі.



1 комментарий по теме “Пра свайго любімага класнага кіраўніка Юрыя Іванавіча Даргеля расказваюць адзінаццацікласнікі Шаркаўшчынскай СШ №2

  1. Согласна с учениками 11 класса. Мне,как никому больше,известно,как Юрий Иванович вкладывает всю душу в образование и воспитание не только своего,11 класса,но и у всех,у кого преподает математику.
    От себя хочу пожелать успехов в учебе, удачного окончания школы и попрошу не забывать вашего наставника

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *