Урачыстае мерапрыемства з нагоды Дня настаўніка прайшло ў Германавічах

Молодежь

дырэктары школ Ю. Ч. Матуль, Л. Р. Хаданёнак, М. Я. Якімовіч і Л. Г. Маркевіч разам са старшынёй Германавіцкага сельскага Савета А. А. Рубін
дырэктары школ Ю. Ч. Матуль, Л. Р. Хаданёнак, М. Я. Якімовіч і Л. Г. Маркевіч разам са старшынёй Германавіцкага сельскага Савета А. А. Рубін

Напярэдадні прафесійнага свята, 1 кастрычніка ў Мінску праходзіў ІІІ з’езд педагагічных работнікаў краін СНД, куды для абмену перадавым вопытам з’ехалася 500 прафесіяналаў з краін Садружнасці. А 5 кастрычніка краіна адзначала Дзень настаўніка. Не выключэннем былі і школы нашага раёна. А вось у Германавіцкім цэнтры культуры і народнай творчасці ўрачыстасць праводзілі школы, якія размешчаны на тэрыторыі Германавіцкага сельскага Савета.
Залу цэнтра запоўнілі настаўнікі і вучні Велікасельскага дзіцячага сада-сярэдняй школы, Германавіцкай сярэдняй, Зоркаўскай і Гуркаўскай базавых школ, іх бацькі і жыхары аграгарадка.
На сцэне, у цэнтры ўвагі былі дырэктары школ Юрый Часлававіч Матуль, Людміла Георгіеўна Маркевіч, Мая Яўгеньеўна Якімовіч і Людміла Рамуальдаўна Хаданёнак. Ім на гэты раз давялося адказваць на пытанні вучняў — вядучых дзеі, якія падрыхтаваны былі па сцэнарыю. Педагогі — школьныя кіраўнікі дзяліліся сваімі ўспамінамі пра пачатак прафесійнай дзейнасці, пра поспехі на педагагічнай ніве. Дзеці “каранавалі” сваіх дырэктараў у цара і царыц. У адрас настаўнікаў гучалі песні і віншаванні, ім дарылі кветкі і цёплыя словы падзякі за іх нялёгкую і такую патрэбную працу.
Бадай, няма ніводнага чалавека, які б у гэты дзень не прыгадаў сваіх любімых настаўнікаў. Педагогі дораць дзецям не толькі веды, веру ў ідэалы дабрыні і справядлівасці, яны раскрываюць і развіваюць дзіцячыя таленты. Свае здольнасці паказвалі са сцэны дзеці рознага ўзросту і з розных школ.
Кацярына СОСНА.
Фота аўтара.

970
педагагічны калектыў Германавіцкай СШ


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *