Біскуп Алег Буткевіч пабываў у Шаркаўшчыне

Актуальное

у час адкрыцця капліцы
у час адкрыцця капліцы

У нядзелю, 12 кастрычніка, парафію Узвышэння Святога Крыжа ў Шаркаўшчыне наведаў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Святар удзяліў сакрамант камфірмацыі групе вернікаў, якія больш месяца рыхтаваліся да гэтай значнай у іх жыцці падзеі.
На такую ўрачыстасць прыехаў наш зямляк ксёндз Андрэй Сіповіч — пробашч касцёла Узвышэння Святога Крыжа на Кальварыйскіх могілках у Мінску і ксёндз Юрый Ноцунь — пробашч парафіі Святога Юзафа ў Бардзянічах.
Ксёндз-біскуп Алег Буткевіч прыняў удзел у асвячэнні капліцы пры раённай бальніцы. У час адкрыцця капліцы ў ЦРБ прысутнічалі: старшыня райвыканкама М. І. Баговіч, галоўны ўрач бальніцы С. Т. Стома, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Л. У. Стома і запрошаныя.
Больш падрабязна пра гэту адметную падзею ў жыцці каталіцкіх вернікаў раскажам у наступных нумарах газеты.
Кацярына СОСНА.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *