10 кастрычніка прайшла ўрачыстасць, прысвечаная Дню работнікаў культуры

Актуальное

IMG_9718Пачынаючы з 1998 года ў другую нядзелю кастрычніка сваё прафесійнае свята адзначаюць людзі, якія звязалі жыццё з культурай і мастацтвам. Гэта акцёры і паэты, пісьменнікі і мастакі, музыканты, работнікі музеяў, кіраўнікі творчых калектываў. Людзі з гэтай кагорты ствараюць выдатнае матэрыяльнае і духоўнае асяроддзе, якое робіць чалавека высакародным, абуджае ў ім самыя светлыя і добрыя пачуцці.
10 кастрычніка ў глядзельнай зале Шаркаўшчынскага РЦК прайшла ўрачыстасць, прысвечаная Дню работнікаў культуры. Як і прынята, на свяце гучала мноства цёплых і сардэчных слоў віншавання ў адрас цяперашніх работнікаў і ветэранаў працы ўстаноў культуры нашага раёна. Усіх прысутных ад імя раённага выканаўчага камітэта вітаў намеснік старшыні райвыканкама Ю. А. Васілеўскі. Юрый Анатольевіч падкрэсліў, што культура фарміруе і развівае чалавека, выступае якасным паказчыкам узроўню жыцця грамадства. У поўнай меры прадстаўнікі гэтай прафесіі ствараюць стратэгічны рэсурс нашай дзяржавы. Ю. А. Васілеўскі ўручыў Падзякі старшыні райвыканкама бухгалтару цэнтралізаванай бухгалтэрыі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Марыне Чапулёнак і бібліятэкару Іёдскай бібліятэкі-філіяла Галіне Яблонскай.
Словы віншавання з нагоды прафесійнага свята сваім калегам адрасавалі начальнік і намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Л. У. Стома і І. М. Шынкевіч. Яны падзякавалі прысутным за карпатлівую працу, накіраваную на забеспячэнне культурных патрэб усіх катэгорый жыхароў нашага раёна. Асобна Людміла Уладзіміраўна спынілася на прафесійна падрыхтаваных і праведзеных святах раённага і абласнога маштабаў: “Купалле”, “Прыдзісненскія крыніцы”, “Светлы Яблычны Спас — сікораўскай душы часцінка”, культурна-масавых мерапрыемствах, прысвечаных 500-годдзю аграгарадка Лужкі і іншых. Лепшым работнікам, калектывам устаноў і ўдзельнікам мастацкай самадзейнасці былі ўручаны граматы, дыпломы і каштоўныя падарункі ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў культуры.
Святочны настрой для сваіх прысутных калег на сцэне стваралі самадзейныя артысты. З музычнымі кампазіцыямі выступілі ансамбль “Каліна” Васюкоўскага СДК, вакальнае трыа Германавіцкага ЦКіНТ, работнікі раённага Цэнтра культуры і Шаркаўшчынскай дзіцячай школы мастацтваў. Бурныя апладысменты гучалі ў адрас артыстаў Германавіцкага ЦКіНТ, Лужкаўскага СДК, Зоркаўскага і Сталіцкага сельскіх клубаў. Спецыялісты гэтых устаноў культуры падарылі гледачам гумарыстычны спектакль “Жаніцьба Карэна”, у якім паказалі як працуюць у будні і святы клубныя работнікі. Цікавым і вельмі прыемным сюрпрызам стала выступленне загадчыка Лонскага СДК Аляксандра Букі. Ён ў вобразе спевака Віктара Каралёва падарыў усім прысутным у зале жанчынам кветкі, тым самым павіншаваў іх з прафесійным святам — Днём работнікаў культуры.
Граматамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама ўзнагароджаны:
Валянціна Кобелева — галоўны бухгалтар цэнтралізаванай бухгалтэрыі;
Ірына Хаданёнак — загадчык Зоркаўскага СК;
Таццяна Лаўрыновіч — метадыст РЦР;
Надзея Вайцюль — загадчык Каўшэлеўскага Дома фальклору;
Ядзвіга Туронак — мастацкі кіраўнік Каўшэлеўскага Дома фальклору;
Уладзімір Пундзіс — інжынер РЦК;
Зоя Андзілеўка — выкладчык Лужкаўскай ДШМ;
Святлана Грыгаровіч — выкладчык Шаркаўшчынскай ДШМ;
Ала Міхайлава — выкладчык Шаркаўшчынскай ДШМ;
Віктар Крук — выкладчык Шаркаўшчынскай ДШМ;
Эма Шудзель — выкладчык Шаркаўшчынскай ДШМ;
Лія Шыпіла — бібліятэкар Дворнаўскай бібліятэкі;
Святлана Сікора — музейны наглядчык мемарыяльнага музея садавода-селекцыянера І. П. Сікоры;
Жанна Пундзіс — намеснік дырэктара РЦК;
Галіна Талапіла — касцюмер РЦК;
Іна Нікіфарава — прыбіральшчыца службовых памяшканняў РЦК;
калектыў Лужкаўскай бібліятэкі (загадчык — Ірына Машара);
калектыў Лужкаўскага СДК (загадчык — Святлана Грыдзюшка).
Дыпломамі па намінацыях за ўдзел у раённым аглядзе-конкурсе калектываў мастацкай самадзейнасці ўзнагароджаны:
калектыў Лужкаўскага СДК (загадчык — Святлана Грыдзюшка);
калектыў Більдзюжскага СДК (загадчык — Алена Валяўка);
аматарскае аб’яднанне Більдзюжскага СДК «Староверские стряпухи» (кіраўнік — Людміла Ананіч);
калектыў Германавіцкага ЦКіНТ (загадчык — Вольга Сташкевіч);
калектыў Лонскага СДК (загадчык — Аляксандр Бука);
калектыў Зоркаўскага СК (загадчык — Ірына Хаданёнак);
Надзея Кіраенка — загадчык Жукоўшчынскага СК;
Наталля Сямчонак — загадчык Пашкоўскага СК;
Наталля Гігола — удзельніца мастацкай самадзейнасці Жукоўшчынскага СК;
Валянціна Хаданёнак — удзельніца мастацкай самадзейнасці Сталіцкага СК;
Арцём Іваноў — удзельнік мастацкай самадзейнасці Велікасельскага СК.
Граматамі раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў культуры ўзнагароджаны:
Іна Суднік — бібліятэкар Пашкоўскай бібліятэкі;
Аксана Міронава — хормайстар РЦК;
Эрык Бараўкоў — вадзіцель аўтамабіля.
Сяргей РАЙЧОНАК.
Фота аўтара.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *