Чаруе пладамі сікораўскі сад

Актуальное

у садзе музея імя І. П. Сікоры працуюць В. С. Сікора і А. У. Аліхвер
у садзе музея імя І. П. Сікоры працуюць В. С. Сікора і А. У. Аліхвер

Як вядома, сад пладаносіць раз у два гады. Але, калі размеркаваць саджанцы па тэрыторыі так, каб кожны год мець ураджай пладоў, трэба садзіць дрэвы розных сартоў і тэрмінаў паспявання. Да такога імкнуўся і садавод-мічурынец І. П. Сікора з Алашак, які ствараў невялікі гадавальнік. Дарэчы, цяпер разам з садам ён складае тры гектары. Зразумела, што сад, які ён заклаў, ужо зжыў сябе з-за даўнасці гадоў. Але яго прадаўжальнікі пасадзілі новы, пладаносны сад. Якая там цяпер прыгажосць! Яблыкі выраслі вялікія, як у руцэ трымаць, без чарвяточыны, чырвоныя бакі іх грэюцца пад апошнімі промнямі восеньскага сонца. Хрумсткія, кісла-салодкія плады прама просяцца ў рот.
Ідзеш па садзе, і бачна, як дрэвы пад цяжкасцю пладоў схіліліся, збачыліся і глуха то тут, то там упадзе яблык у траву, а то прама пад ногі. Зразумела, лёжкасць такіх пладоў не трывалая і іх неабходна пускаць на перапрацоўку. Пэўную колькасць “ападышаў” рэалізавалі на кансервава-агароднінасушыльны завод.
А сакавітыя, набрынялыя, чырвонашчокія ляжаць у скрынках у памяшканнях музея. Работнікі спакавалі іх, каб затым частаваць наведвальнікаў. Больш познія сарты, як “Памяць Сікоры”, “Антэй” яшчэ вісяць на дрэвах і чакаюць свайго часу.
Цяпер у садзе вядуцца падрыхтоўчыя работы да зімоўкі — перакапваюцца прыствольныя кругі, рыхтуецца ўцяпленне для дрэў. Паўсядзённымі справамі заняты адны з работнікаў музея — Віктар Сікора, захавальнік музейных фондаў, і Аляксей Аліхвер, навуковы супрацоўнік музея І. П. Сікоры.
Кацярына СОСНА.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *