Комплекснае мерапрыемства “Вучэбны аўтамабіль”

Госавтоинспекция

праверку дакументацыі вучэбнага аўтамабіля праводзяць інспектар ДПС ДАІ Міхаіл Фамін і начальнік дыягнастычнай станцыі Андрэй Каплуноўскі (у цэнтры)
праверку дакументацыі вучэбнага аўтамабіля праводзяць інспектар ДПС ДАІ Міхаіл Фамін і начальнік дыягнастычнай станцыі Андрэй Каплуноўскі (у цэнтры)

У мэтах узмацнення кантролю за якасцю падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў у перыяд з 20 па 30 кастрычніка на тэрыторыі раёна праходзіць комплекс спецыяльных мерапрыемстваў пад назвай “Вучэбны аўтамабіль”.
Супрацоўнікі ДАІ Шаркаўшчынскага РАУС сумесна з начальнікам дыягнастычнай станцыі Андрэем Каплуноўскім 21 кастрычніка правялі сумесны рэйд па выяўленні парушэнняў транспартнымі сродкамі вучэбных арганізацый, якія забяспечваюць падрыхтоўку і перападрыхтоўку вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў. Пры праверках вучэбных аўтамабіляў і наяўнасці неабходнай дакументацыі, парушэнняў правілаў навучання выяўлена не было, што, у сваю чаргу, дае падставы меркаваць аб належным узроўні падрыхтоўкі вадзіцеляў у Шаркаўшчынскай аўташколе.
Сяргей РАЙЧОНАК.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *