25 кастрычніка прайшоў раённы суботнік

Актуальное

асабовы састау РАНС заняты добраўпарадкаваннем
асабовы састаў РАНС заняты добраўпарадкаваннем

Згодна з распараджэннем старшыні райвыканкама М. І. Баговіча ад 17. 10. 2014 года № 248 р у мінулую суботу, 25 кастрычніка, прайшоў раённы суботнік. Працаздольнае насельніцтва і вучні школ былі заняты добраўпарадкаваннем прылеглых да адміністрацыйных, вытворчых і навучальных устаноў тэрыторый у гарадскім пасёлку і раёне. Некаторыя жыхары Шаркаўшчыны і аграгарадка Лужкі прыводзілі ў належны стан памяшканні свінагадоўчага комплексу КУВСП «Гарадзец».
Заробленыя грашовыя сродкі ў далейшым будуць накіраваны на добраўпарадкаванне гарадскога пасёлка, правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў, а таксама на набыццё і ўстаноўку сістэм відэаназірання за станам грамадскай бяспекі.
Сяргей РАЙЧОНАК.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *