На чарговым пасяджэнні райвыканкама ў цэнтры ўвагі быў Станіславоўскі сельсавет

Общество

IMG_180424 кастрычніка адбылося чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта пад кіраўніцтвам яго старшыні М. І. Баговіча. На нараду ў вялікую залу райвыканкама былі запрошаны члены выканкама, начальнікі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, кіраўнікі арганізацый і ўстаноў раёна, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, а таксама спецыялісты сельгасарганізацый — галоўныя бухгалтары, эканамісты, заатэхнікі, аграномы, начальнікі ўчасткаў.
З дакладам аб рабоце па забеспячэнні жыццядзейнасці насельніцтва Станіславоўскага сельскага Савета выступіла старшыня сельвыканкама А. Г. Сідарчук. Са справаздачай аб тым, як ААТ “Васюкі” супрацоўнічае з сельсаветам, выступіў намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ “Васюкі” А. М. Перхуровіч.
З дакладам “Пра вынікі работы народна-гаспадарчага комплексу, ход выканання планаў мадэрнізацыі арганізацый, выкананне бюджэту раёна за студзень—верасень 2014 года” выступіў намеснік старшыні райвыканкама па эканоміцы А. Д. Далецкі.
Старшыня райвыканкама М. І. Баговіч задаваў выступаючым шмат пытанняў, што пацягнула за сабой дэталёвы аналіз іх работы. Кіраўнік раёна ўказаў на шматлікія недахопы і пралікі, вызначыўшы канкрэтныя тэрміны на іх ліквідацыю.
Аляксандр БАРЫЛА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *