
У жыцці актывістаў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі ёсць цікавыя формы работы, якія патрабуюць ініцыятывы, імкнення да самасцвярджэння і праяўлення самастойнасці. Інтарэс да сумеснай грамадска-карыснай дзейнасці выклікала рэспубліканская акцыя «Аднаўленне святыняў Беларусі», удзел ў якой прынялі і члены раённай арганізацыі ГА БРСМ. Юнакі і дзяўчаты ў адзін з кастрычніцкіх дзён праводзілі работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі каля ўзведзенай капліцы на могілках вёскі Палялейкі. Разам з дарослымі, рабочымі гаспадарчай групы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, яны разраўноўвалі прывезены чарназём і рыхтавалі глебу пад будучыя газоны, каб у хуткім часе тэрыторыя вакол капліцы набыла прывабны выгляд.
Сяргей РАЙЧОНАК.
Фота аўтара.
