Пачалося рэпетыцыйнае тэсціраванне

Молодежь

999У мэтах падрыхтоўкі да ўступных экзаменаў у вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы, якія праводзяцца ў форме цэнтралізаванага тэсціравання, у раёне на базе Шаркаўшчынскай СШ № 1 кожны год праводзіцца рэпетыцыйнае тэсціраванне па агульнаадукацыйных прадметах. Гэты год не стаў выключэннем.
Як паведаміла галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аксана Пастушкова, тэсціраванне праходзіць у тры этапы: першы — у лістападзе; другі — у студзені-лютым, трэці — у сакавіку-красавіку. Першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання адбыўся 15—16 лістапада.
Усе вучні 11-х класаў, а таксама былыя выпускнікі школ, якія плануюць паступаць у вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы, маюць выдатную магчымасць праверыць свае веды па прадметах уступных экзаменаў. Выбар прадмета — па жаданню, аднак не больш трох.
Для ўдзелу ў рэпетыцыйным тэсціраванні адзінаццацікласнікі запісваюцца ў сваіх навучальных установах, а былым выпускнікам школ неабходна звяртацца ў аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама (каб. № 53). Усю неабходную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 4-15-98.
Сяргей РАЙЧОНАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *