Аляксандр Талапіла ўзнагароджаны Ганаровай граматай Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Общество

М. І. Баговіч віншуе старшага ўчастковага інспектара міліцыі Аляксандра Талапілу
М. І. Баговіч віншуе старшага ўчастковага інспектара міліцыі Аляксандра Талапілу

28 лістапада падчас пасяджэння райвыканкама кіраўнік раёна Мікалай Ірынархавіч Баговіч выканаў прыемную місію — уручыў Ганаровую грамату Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта за добрасумленныя адносіны да выканання службовых абавязкаў, высокія паказчыкі ў аператыўна-службовай дзейнасці старшаму ўчастковаму інспектару міліцыі аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў Шаркаўшчынскага райвыканкама Аляксандру Талапілу.
Узнагарода для старшага ўчастковага інспектара міліцыі — заслужаная. Аляксандр нясе службу ў органах унутраных спраў з 1999 года. За яго плячамі — вучоба ў Магілёўскай школе міліцыі і ў Акадэміі МУС РБ. Неаднаразова ён адзначаўся граматамі, падзякамі ад кіраўніцтва РАУС і ад раённага выканаўчага камітэта за бездакорную службу і ўзорнае выкананне службовых абавязкаў. Гэта вопытны супрацоўнік, сапраўдны спецыяліст, які перадае свае ўменні і навыкі малодшым калегам, годна нясе званне афіцэра беларускай міліцыі.
Сяргей РАЙЧОНАК.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *