7 снежня — Дзень юрыста

Актуальное

567У першую нядзелю снежня ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень юрыста. Гэта свята тых, хто абараняе нашы правы і інтарэсы: адвакатаў, пракурораў, суддзяў, следчых, юрысконсультаў.
Таццяна Станіславаўна Шышко ўзначальвае юрыдычны сектар Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта. Акрамя сваёй асноўнай работы, звязанай з вырашэннем прававых пытанняў райвыканкама і яго аддзелаў, яна яшчэ праводзіць кансультацыі для спецыялістаў устаноў, прадпрыемстваў і арганізацый Шаркаўшчынскага раёна, на якіх ускладзены абавязкі юрыдычнай накіраванасці.
— Хоць мы жывём у прававой дзяржаве, тым не менш, не кожны грамадзянін ведае свае правы і абавязкі, — кажа Таццяна Станіславаўна. — І тут найлепшую кваліфікаваную дапамогу па рашэнню любых пытанняў юрыдычнага характару могуць аказаць юрысконсульты. Амаль у кожнай арганізацыі, установе, на прадпрыемстве ёсць такія штатныя адзінкі. У абавязкі юрысконсульта ўваходзяць распрацоўка і выданне загадаў, састаўленне дагавораў, падрыхтоўка адказаў, іскавых заяў і г. д. Акрамя таго, ім трэба пільна сачыць за абнаўленнямі, змяненнямі і дапаўненнямі ў заканадаўстве. Спецыяліст такога профілю, у першую чаргу, павінен валодаць уменнем наладжваць кантакты. Яго галоўная задача — пераканаць, даказаць свой пункт гледжання. На практыцы — гэта рэальныя людзі, якія вырашаюць канкрэтныя пытанні і сітуацыі. І ўсё ім трэба зрабіць правільна, своечасова, абгрунтаваць рашэнне, а галоўнае — ведаць законы і ўмець іх прымяняць.
Са станоўчага боку хочацца адзначыць работу наступных юрысконсультаў: С. Галуза (філіял “Шаркаўшчынскі кансервавы завод”), В. Вецюгова (УКП ЖКГ), В. Бука (ПМС), А. Сініца (ЦРБ), Н. Бесякерская (ПМК-68), Д. Чапулёнак (аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама), С. Русачонак (аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама), С. Сікора (інспекцыя па падатках і зборах), А. Саковіч (ААТ “Буеўшчына”).
У гэты перадсвяточны дзень жадаю ўсім, хто мае дачыненне да нашага прафесійнага свята, поспеху і плёну ў юрыдычнай дзейнасці, моцнага здароўя, жыццёвага аптымізму і новых дасягненняў у працы на карысць людзям!
Сяргей РАЙЧОНАК.



1 комментарий по теме “7 снежня — Дзень юрыста

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *