Прафілактычнае мерапрыемства “Закон і здароўе”

Актуальное Молодежь

IMG_4118Законы спазнаюцца ў паўсядзённым жыцці, у сацыяльнай практыцы спачатку дзіцяці, потым падлеткам. Здароўе — адзін з найважнейшых кампанентаў чалавечага шчасця і галоўных умоў паспяховага сацыяльнага развіцця. Рээалізацыя інтэлектуальнага, маральна-духоўнага, фізічнага і рэпрадуктыўнага патэнцыялу магчымыя толькі ў здаровым грамадстве. 20 снежня ў сацыяльна-педагагічным цэнтры праводзілася мерапрыемства пад назвай “Закон і здароўе”. У сустрэчы прынялі ўдзел вучні з навучальных устаноў Шаркаўшчынскага раёна, у якіх існуюць пэўныя цяжкасці з дысцыплінай і якія парушалі правапарадак, але хочуць стаць на шлях выпраўлення і весці здаровы лад жыцця. Таксама былі запрошаны іх бацькі. Мерапрыемства наведалі пракурор раёна А. Б. Вецюгоў, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Л. У. Стома, дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра Н. С. Верушэўская, участковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС І. І. Пачкоўскі, урач-псіхіятр цэнтральнай раённай бальніцы К. В. Галай, метадыст аддзела адукацыі спорту і турызму С. П. Ваштаёнак. Сустрэчу праводзіла педагог-псіхолаг цэнтра В. В. Байкоўская. Спачатку прысутным паказалі відэафільм пра шкоду наркотыкаў. Потым адбылася прафілактычная гутарка, у якой закраналіся праблемы наркаманіі, таксікаманіі. К. В. Галай расказала, што ўплыў наркотыкаў на падлеткаў ставіць пад пагрозу не толькі іх жыццё, сям’ю, але і дабрабыт грамадства ў цэлым. Уплыў наркотыкаў на арганізм падлетка разбуральны. Трэба ведаць, што любы наркотык, уключаючы алкаголь, — гэта атрута, якая негатыўна ўплывае на псіхіку або душэўны стан падлетка, яго здароўе. Падлеткі, як правіла, больш эмацыйныя і больш схільныя да дрэннага ўплыву. З ужываннем наркотыкаў, змяняецца паводзіны падлетка, яго светапогляд і каштоўнасці, яго стаўленне да жыцця, людзей і да самога сябе.
І. І. Пачкоўскі расказаў, што ў цяперашні час на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь актуальнай праблемай з’яўляецца распаўсюджванне курыльных сумесей, папярэдзіў аб адказнасці за незаконны абарот наркатычных сродкаў, наступствах іх ужывання, знешніх прыкметах наркатычнага ап’янення, нагадаў пра адказнасць за захоўванне, збыт, вырошчванне наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў.
Л. У. Стома ў размове з вучнямі і прысутнымі бацькамі адзначыла, што маладое пакаленне з’яўляецца стратэгічным рэсурсам грамадства і адначасова адным з важных суб’ектаў яго сацыяльна-эканамічнай палітыкі. Ад таго, як сёння навучана і выхавана моладзь, залежыць будучыня краіны. Таму сёння актуальны пытанні папярэджання ўжывання дзецьмі і юнакамі алкаголю і наркотыкаў, стварэння рэсурсаў для развіцця здаровай моладзі, узмацнення яе адаптацыйных здольнасцяў.
Кожны ў сваім выступленні імкнуўся данесці да прысутных важнасць вядзення правільнага ладу жыцця. Кожнаму выступаючаму вельмі хацелася, каб яго словы зрабілі станоўчы адбітак у свядомасці і сэрцах вучняў.
Сяргей ВЫСОЦКІ.

IMG_4117 IMG_4120 IMG_4123



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *