З прэміяй у мяху

Актуальное

IMG_4466У навагоднія святы наша Шаркаўшчына заўважна змяняецца, усе імкнуцца як мага прыгажэй і арыгінальней аздобіць месцы працы. А ў Шаркаўшчынскім камбінаце бытавога абслугоўвання падышлі да гэтай справы з гумарам. Праходзіш міма іх будынка і не верыш сваім вачам — нехта лезе ў вакно другога паверха. Падыходзіш бліжэй і бачыш, што гэта Дзед Мароз (лялька ж, вядома), а на спіне ў яго мех з надпісам: “Прэмія”.
“А вось яно што…” — разумееш і шчыра пасмееваешся з дасціпнай задумы.
Што ж, спадзяемся, гэты госць не абміне і нашу рэдакцыю, ды ўсе іншыя ўстановы, арганізацыі і прадпрыемствы гарадскога пасёлка і раёна.
Андрэй БУРЭЦ, фота Алены АНАНІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *