Камунальнікі набылі новы смеццявоз

Актуальное

Г. Ваштаёнак каля новага аўтамабіля
Г. Ваштаёнак каля новага аўтамабіля

Ні для каго не сакрэт, што ў апошнія гады ў жыхароў гарадскога пасёлка ўзнікала мноства праблем з-за перапоўненых смеццем кантэйнераў і з несвоечасовым вывазам цвёрдых бытавых адходаў на спецыяльна адведзеныя для гэтых мэт палігоны. Дадзены від работ у райцэнтры выконваўся пры дапамозе двух аўтамабіляў- смеццявозаў, якія цалкам вычарпалі свой тэхнічны рэсурс. Таму кіраўніцтвам жыллёва-камунальнай гаспадаркі было прынята рашэнне набыць для гэтых мэт у лізінг новую тэхніку. І вось ў пачатку снежня аўтапарк УКП ЖКГ папоўніўся сучасным аўтамабілем-смеццявозам КО-440-8 на шасі МАЗ-5337. Даверылі яго аднаму з самых вопытных і адказных вадзіцеляў Георгію Ваштаёнку.
— Загрузка смецця ў кузаў ажыццяўляецца бакавым маніпулятарам, — кажа Георгій. — Смеццявоз валодае высокай хуткасцю выканання аперацый, што дазваляе значна зменшыць час, які затрачваецца на прастоі ў момант загрузкі і разгрузкі машыны. Умяшчальнасць кузава складае 18 кубічных метраў. Для параўнання ўмяшчальнасць смеццявоза на шасі ЗІЛ-433 і ГАЗ-3309 складае 11 і 7 кубічных метраў адпаведна. Выгада відавочная, бо новы аўтамабіль замяняе адразу два старыя. Гэта дазволіць абслугоўваць больш аб’ектаў за адзін рэйс і не траціць паліва на частыя паездкі ў месцы выгрузкі смецця і назад.
Сяргей РАЙЧОНАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *