Падведзены вынікі 2014 года і скаардынаваны планы на 2015 год

Общество

IMG_180424 снежня адбылася 9 сесія Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў 27 склікання, якая прайшла пад кіраўніцтвам яго старшыні У. С. Шпяца.
З асноўным дакладам “Аб справаздачы Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта аб выкананні асноўных параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Шаркаўшчынскага раёна ў 2014 годзе і прагнозных паказчыках на 2015 год” выступіў старшыня раённага выканаўчага камітэта М. І. Баговіч.
З дакладамі “Пра раённы бюджэт на 2015 год” і “Пра асобныя пытанні падаткаабкладання” выступіла начальнік фінансавага аддзела райвыканкама В. А. Лось.
“Пра зацвярджэнне Комплекснай праграмы па прафілактыцы правапарушэнняў на тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна на 2015 год” — з інфармацыяй на гэту тэму выступіў намеснік старшыні райвыканкама па інфармаванні насельніцтва і сацыяльных пытаннях Ю. А. Васілеўскі.
Начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя І. І. Міхалёнак паведаміў прысутным пра перадачу пад ахову месцаў пражывання дзікіх жывёл і месцаў, дзе растуць дзікарастучыя расліны, што занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.
Начальнік аддзела эканомікі райвыканкама І. Ф. Бука давяла да ведама прысутных інфармацыю пра вызвалення ад пералічэння ў раённы бюджэт арэнднай платы.
Аляксандр БАРЫЛА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *