Навагоднія падарункі атрымалі дзеці з малазабяспечаных сямей у межах акцыі «Нашы дзеці»

Актуальное

: інспектар ДАІ Д. Краўчанка, Снягурачка, Дзед Мароз і старшыня раённага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” М. Фёдарава

Паўсюдна па краіне ў рамках рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” праходзяць мерапрыемствы з віншаваннямі хлопчыкаў і дзяўчынак з навагоднімі святамі і калядамі. Цудоўную магчымасць сустрэць Дзеда Мароза і Снягурачку з падарункамі ў сваім доме 31 снежня атрымалі дзеці з малазабяспечаных сем’яў у гарадскім пасёлку і раёне. Падобнае мерапрыемства стала сумеснай задумкай райкама БРСМ, камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама, аддзялення ДАІ і інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС, а таксама раённага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. Дзед Мароз, а ў яго ролі выступіў старшы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Іван Пачкоўскі і Снягурачка — першы сакратар райкама БРСМ Юлія Протас — дарылі хлопчыкам і дзяўчынкам салодкія ласункі, цукеркі, цацкі. Дзеці з радасцю чыталі для казачных герояў вершы, абяцалі слухаць сваіх бацькоў, выхавацеляў і настаўнікаў, вучыцца толькі на “выдатна”.
Сяргей РАЙЧОНАК.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *