
19 студзеня, калі праваслаўныя вернікі святкуюць Вадохрышча, каляндар прафесійных свят адзначаны яшчэ адной адметнай датай — Днём выратавальніка. З гэтай нагоды ў актавай зале раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўзнагароджаны адны з лепшых супрацоўнікаў Шаркаўшчынскага РАНС. Павіншаваць выратавальнікаў з іх прафесійным святам у той дзень прыйшоў намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта М. Г. Ясюкевіч. Міхаіл Генадзьевіч уручыў Падзякі старшыні райвыканкама за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў вадзіцелю пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 11 Сяргею Сікору і вадзіцелю пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 Валерыю Блажэвічу. Ганаровай граматай Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС узнагароджаны вадзіцель ПАВП № 13 Юрый Швед. Грамата Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС уручана камандзіру аддзялення ПАВЧ № 1 Івану Зайцаву.
Загадам міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь памятным нагрудным Знакам “15 год органам і падраздзяленням, падначаленым МНС Рэспублікі Беларусь” узнагароджаны Андрэй Федуковіч, Валерый Ліпскі, Сяргей Крыўко, Мікалай Маркушонак, Андрэй Ліпскі, Мікалай Сцепаненкаў, Аляксей Янучкоўскі, Андрэй Зуй, Ігар Хрол, Сяргей Сікора, Валерый Шчабол, Віктар Якубёнак, Андрэй Катушонак, Ігар Кавалеўскі.
Сяргей РАЙЧОНАК.
Фота аўтара.