Алена Іванаўна Малахоўская адзначана Падзякай старшыні раённага выканаўчага камітэта

Общество

89027 студзеня падчас правядзення рабочай планёркі ў вялікай зале райвыканкама кіраўнік раёна Мікалай Ірынархавіч Баговіч уручыў Падзяку старшыні раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу начальніку аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Алене Іванаўне Малахоўскай.
Пасля заканчэння ў 1983 годзе Наваполацкага політэхнічнага інстытута і набыцця адпаведнай спецыяльнасці, працоўны шлях Алены Іванаўны быў звязаны з прафесіямі ў галіне будаўніцтва. Сваю дзейнасць яна пачынала ў якасці інжынера аддзела архітэктуры Лунінецкага гарвыканкама Брэсцкай вобласці. З 1989 года Алена Іванаўна жыве і працуе ў Шаркаўшчыне, дзе прайшла шлях ад майстра будаўнічай арганізацыі МПМК-68 да галоўнага спецыяліста аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама. У ліпені 2013 года Алена Іванаўна Малахоўская назначана на пасаду начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі раённага выканаўчага камітэта.
У абавязкі кіраўніка аддзела райвыканкама ўваходзяць праца са зваротамі грамадзян, разгляд праектаў і праграм развіцця жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна, арганізацыя работы па добраўпарадкаванні жылога фонду, яго рамонту, эксплуатацыі і іншыя адпаведныя функцыі.
Алена Іванаўна заўсёды падыходзіць да выканання даручанай справы з ўсёй паўнатой адказнасці, за што карыстаецца заслужаным аўтарытэтам і павагай сярод калег па працы.
Сяргей РАЙЧОНАК.
Фота Сяргея ВЫСОЦКАГА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *