23 студзеня адбылася 11 сесія раённага Савета дэпутатаў 27 склікання пад кіраўніцтвам яго старшыні У. С. Шпяца. Удзел у рабоце сесіі прыняў старшыня райвыканкама М. І. Баговіч. На нараду былі запрошаны члены раённага выканаўчага камітэта, старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў, кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна, начальнікі аддзелаў райвыканкама.
З дакладам “Аб рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у 2014 годзе і выкананні Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 2 ад 27 снежня 2006 года ў Шаркаўшчынскім раёне” выступіла кіраўнік справамі райвыканкама В. А. Малюгіна. Яе дапоўнілі старшыня раённага Савета дэпутатаў У. С. Шпец і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Л. У. Стома.
З інфармацыяй “Аб унясенні змяненняў у рашэнне № 39 Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў ад 24 снежня 2014 года” выступіла начальнік фінансавага аддзела райвыканкама В. А. Лось.
Начальнік аддзела эканомікі райвыканкама І. Ф. Бука азнаёміла прысутных з унясеннем дапаўненняў і змяненняў у рашэнне № 107 Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў ад 6 сакавіка 2012 года.
Начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама А. І. Малахоўская выступіла з інфармацыяй аб унясенні змяненняў у рашэнне № 32 Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў ад 26 лістапада 2010 года.
Аляксандр БАРЫЛА.
***
23 студзеня адбылося чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта, якое прайшло пад кіраўніцтвам яго старшыні М. І. Баговіча. У вялікую залу райвыканкама былі запрошаны члены райвыканкама, начальнікі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, кіраўнікі арганізацый і ўстаноў раёна, старшыні сельвыканкамаў, кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў, галоўныя ветурачы, заатэхнікі, тэхнікі-асемянатары, заатэхнікі-селекцыянеры.
На парадку дня было адно пытанне — “Аб стане селекцыйна-племянной работы і задачах па павышэнні яе эфектыўнасці, паляпшэнні генафонду матачнага пагалоўя ў сельгасарганізацыях”.
З асноўным дакладам выступіў дырэктар філіяла Шаркаўшчынская райплемстанцыя рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Віцебскае племпрадпрыемства” Ю. Б. Аляхновіч. Яго дапоўнілі выконваючая абавязкі галоўнага ветэрынарнага ўрача дзяржаўнай лячэбна-прафілактычнай установы “Шаркаўшчынская раённая ветэрынарная станцыя” Р. Э. Вайцяховіч. Галоўны заатэхнік ААТ “Даватарскі” А. В. Шпец падзяліўся з прысутнымі вопытам работы.
Былі заслуханы справаздачы пра становішча ў жывёлагадоўлі кіраўнікоў КУВСП “Гарадзец” А. А. Маркевіча, ААТ “Жвіранка” С. І. Чапроўскага і ААТ “Васюкі” В. М. Арцюшэўскага.
Старшыня райвынкама М. І. Баговіч даў прынцыповую ацэнку селекцыйна-племянной рабоце. Мікалай Ірынархавіч выказаў заўвагі спецыялістам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, кіраўнікам і спецыялістам сельгаспрадпрыемстваў. Былі пастаўлены канкрэтныя задачы, дадзены пэўныя даручэнні. Часу на раскачку няма. Каб мець вынік у селекцыйна-племянной рабоце, трэба працаваць ужо зараз.
Аляксандр БАРЫЛА.