Інтэрв’ю з першым сакратаром Шаркаўшчынскага раённага камітэта БРСМ Юліяй Протас

Актуальное

81419 і 20 студзеня ў Мінску ў фармаце адкрытага дыялогу “Моладзь Беларусі: традыцыі і будучыня” прайшоў 42-і з’езд Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, які сабраў каля трох тысяч чалавек з усёй краіны. У складзе дэлегацыі ад Віцебскай вобласці на маладзёжным форуме прысутнічала і першы сакратар Шаркаўшчынскага раённага камітэта БРСМ Юлія Протас.
— Скажыце, Юлія, што папярэднічала правядзенню з’езда Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі?
— Гэтай значнай падзеі папярэднічала правядзенне адкрытага дыялогу “Моладзь Беларусі: традыцыі і будучыня” — рэспубліканскага праекта, старт якому быў дадзены ў пачатку верасня мінулага года. Яго мерапрыемствы праходзілі паэтапна: спачатку ў раёнах і гарадах, затым у абласных цэнтрах, а заключны рэспубліканскі этап адбыўся 20 студзеня. Мэтай адкрытага дыялогу стала фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі моладзі, а ўзнятыя тэмы, праблемы і пытанні ў далейшым стануць асновай для вызначэння новага накірунку работы з моладдзю.
— Вядома, што маладзёжны форум праходзіў на працягу двух дзён. У якіх мерапрыемствах прынялі ўдзел дэлегаты з’езда 19 студзеня?
— 42-гі з’езд БРСМ стартаваў з патрыятычнай акцыі “Мы памятаем і ганарымся” на Плошчы Перамогі, куды прыйшлі ветэраны, прадстаўнікі шматлікіх грамадскіх арганізацый і моладзь. Перад прысутнымі выступіў выконваючы абавязкі першага сакратара ЦК БРСМ Андрэй Белякоў, які ў сваёй прамове заклікаў памятаць пра тых, хто загінуў на палях Вялікай Айчыннай вайны. Дарэчы, працягам дадзенай акцыі ў далейшым стануць вахты памяці, творчыя фестывалі, конкурсы патрыятычнай песні, сустрэчы з ветэранамі і іншыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 70-годдзя Вялікай Перамогі, якія пройдуць па ўсёй краіне.
— Пра што ішла гаворка і на чым будаваўся дыялог моладзі і ўлады ў асноўны дзень з’езда 20 студзеня?
— На форуме ўзнімаліся самыя разнастайныя пытанні маладзёжнай палітыкі, яе кадравага забеспячэння. Закраналіся тэмы атрымання адукацыі, падтрымкі ў арганізацыі работы і набыцці жылля маладымі сем’ямі. На гэтыя і іншыя пытанні кампетэнтныя адказы даваў Прэзідэнт краіны А. Г. Лукашэнка ў другі дзень форума: у фармаце адкрытага дыялогу вёў размову з маладзёжнымі актывістамі — дэлегатамі з’езда. У сваім звароце да моладзі Прэзідэнт дзяліўся з намі ўласным напрацаваным вопытам, поглядам на надзённыя праблемы, тлумачыў шляхі іх вырашэння.
— Сёлетні год аб’яўлены Годам моладзі ў Беларусі. Што ў гэтым накірунку запланавана зрабіць актывістамі самай масавай маладзёжнай арганізацыі краіны і што плануецца правесці ў нашым раёне ў бягучым годзе з непасрэдным ўдзелам райкама БРСМ?
— Прынята рашэнне, якое прадугледжвае рэалізацыю шэрагу мерапрыемстваў, якія будуць карыснымі для нашага грамадства, каб аб’яўлены год запомніўся многім наступным пакаленням. У нас, напрыклад, сёлета пройдуць сельскагаспадарчы конкурс “Уладар сяла”, конкурс патрыятычнай песні “Песні юнацтва нашых бацькоў”, ваенна-патрыятычная гульня “Зарніца”, конкурс маладых аўтааматараў. У сваёй рабоце мы прадоўжым пачатую летась практыку правядзення адкрытага дыялогу паміж прадстаўнікамі ўлады і моладдзю. У межах міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” прымем удзел у Днях моладзі. Акрамя гэтага плануецца правесці на працягу года грамадзянска-патрыятычныя, культурна-масавыя і спартыўна-забаўляльныя акцыі з далучэннем да іх шырокага кола ўдзельнікаў розных катэгорый насельніцтва Шаркаўшчынскага раёна.
— З’езд прадугледжваў выбары новага кіраўніка ЦК БРСМ. Хто ім стаў?
— Так, на 42-м з’ездзе абраны першы сакратар Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Ім стаў Андрэй Белякоў, які да гэтага часу займаў пасаду другога сакратара. Абраны таксама і Цэнтральны камітэт арганізацыі ў складзе 27 чалавек. Акрамя гэтага ўнесены змяненні і дапаўненні ў статут арганізацыі. У прыватнасці, зацверджаны новы ўзор маладзёжнага білета — у выглядзе банкаўскай карты.
Гутарку вёў Сяргей РАЙЧОНАК.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *