7 лютага Велікасельская ДС-СШ запрасіла сваіх выпускнікоў і адзначыла юбілей

Актуальное

IMG_4618Адсвяткаваць юбілейную дату ў Вялікасельскай ДС-СШ вырашылі падчас вечара сустрэчы выпускнікоў якая прайшла 7 лютага. Колькі б ні прайшло гадоў, месца, дзе былі пражытыя непаўторныя імгненні дзяцінства, юнацтва, становяцца для кожнага асабліва дарагімі і блізкімі, бо школа застаецца крыніцай дабрыні, душэўнай прыгажосці, адкуль мы чэрпаем жыццёвую сілу, энергію, аптымізм. Для многіх менавіта такім месцам назаўжды будзе Велікасельская ДС-СШ, якая адзначыла свой 20-гадовы юбілей. У ўрачысты дзень у сценах школы сабраліся настаўнікі, госці, вучні, бацькі, ветэраны педагагічнай працы. З віншаваннямі і падарункамі завіталі намеснік старшыні райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі, прадстаўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Мікалай Мікалаевіч Рубацкі, Наталля Анатольеўна Арэшкава, Наталля Пятроўна Турчынская, дырэктар ААТ “Агратэхсэрвіс” Аляксандр Леанідавіч Варона. Ганаровым госцем быў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мечыслаў Віктаравіч Морхат з жонкай Аленай Міхайлаўнай.
Спартыўная зала, па-святочнаму ярка ўпрыгожаная паветранымі шарамі, у 18 гадзін прыветліва адчыніла дзверы для гасцей. Гучаў школьны вальс, педагогаў выпускнікі віталі стоячы. Кожны юбілейны выпуск меў магчымасць падняцца на сцэну і сказаць прывітальнае слова ўсім прысутным.
Сардэчна гасцей прывітаў дырэктар Вялікасельскай ДС-СШ, Юрый Часлававіч Матуль:
— Сёння на юбілейным вечары мы вітаем вас, нашы выпускнікі, мы рады вас бачыць, ганарымся вамі. Думаецца, што вы з падзякай ўспамінаеце нашу школу, свае класы, настаўнікаў, аднакласнікаў. Сёння мы прапануем вам яшчэ раз успомніць школьныя гады і зноў сесці за парты, як тады, шмат гадоў таму. Школьны дом — гэта садружнасць дзяцей і дарослых: вучняў, настаўнікаў і бацькоў. Гэта радасць сумеснай творчай працы.
Усе, хто прыйшоў на свята, змаглі пабачыць слайд-шоу з фотаздымкаў школьнага жыцця на працягу ўсіх 20-ці гадоў з каментарыямі дырэктара школы Юрыя Часлававіча Матуля. У тых, у каго пачатак жыцця быў звязаны з гэтай школай, прагляд гэтых здымкаў выклікаў асаблівыя асацыяцыі і эмоцыі.
—Велікасельская школа славіцца высокай якасцю адукацыі, актыўнай грамадскай дзейнасцю, глыбокім разуменнем неабходнасці выхавання патрыятызму і грамадзянскай адказнасці ў вучняў, — адзначыў у сваім выступленні Юрый Анатольевіч Васілеўскі. — Калектыў школы на працягу 20 гадоў верай і праўдай служыць справе навучання і выхавання годных грамадзян нашай Радзімы, аддаючы пры гэтым часціцу сэрца і душы кожнаму з сваіх шматлікіх выхаванцаў. Намеснік старшыні райвыканкама ўручыў сертыфікат на мягкую мэблю.
Калектыў школы павіншаваў і Мечыслаў Віктаравіч Морхат і таксама ўручыў падарункі. Такая ўвага абумоўлена тым, што Мечыслаў Віктаравіч з’яўляўся старшынёй калгаса “Вялікае Сяло” і падтрымліваў будаўніцтва новага будынка школы.
Мікалай Мікалаевіч Рубацкі ўручыў ганаровыя граматы ўстановы адукацыі адзела спорту і турызму райвыканкама настаўніцам Святлане Міхайлаўне Бортнік і Людміле Расціславаўне Хрол.
Свята праходзіла пад вясёлыя вершы пра школьнае жыццё ў выкананні жанчын-педагогаў. Тэатралізаваная пастаноўка мужчын-настаўнікаў у вобразе мушкецёраў падаравала прысутным пазітыўны настрой. Усіх прысутных уразіў вялізны святочны торт, падрыхтаваны да свята. Настаўнікі разам з дырэктарам дружна задзьмулі 20 свечак. Вельмі шмат добрых слоў гучала ў гэты вечар у адрас дырэктара школы Юрыя Часлававіч Матуля, педагагічнага калектыву і ўсіх тых, хто ў свой час аддаў школе лепшыя гады свайго жыцця. Адзначыць знамянальную падзею і аддаць даніну павагі роднай альма-матэр прыйшлі яе выпускнікі, многія з якіх цяпер вядомыя і паважаны не толькі ў нашым раёне, але і за яго межамі. Аднак і па гэты дзень яны ўспамінаюць школу, дзе былі зробленыя іх першыя крокі да ведаў.
Дзве гадзіны прамільгнулі як адно імгненне, пакінуўшы ў сэрцы кожнага светлую радасць ад сустрэчы са сваім дзяцінствам.
Сяргей ВЫСОЦКІ.

13с IMG_4604 IMG_4605 IMG_4606 IMG_4607 IMG_4611 IMG_4613 IMG_4615 IMG_4616 IMG_4617 k.



1 комментарий по теме “7 лютага Велікасельская ДС-СШ запрасіла сваіх выпускнікоў і адзначыла юбілей

  1. Поздравляем школу с юбилеем! Рады за вас. Хотелось бы, чтобы в истории школы был и более ранний период. Были замечательные учителя, которые дали дорогу в жизнь послевоенному поколению. Было бы приятно увидеть фотографии учителей и выпускников всех времен.
    Выпускники 1959 года

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *