Увага ахвярам Вялікай Айчыннай вайны

Актуальное

намеснік старшыні райвыканкама Юры Васілеўскі ўручае юбілейную медаль Ніне Мікалаеўне Русачонак
намеснік старшыні райвыканкама Юры Васілеўскі ўручае юбілейную медаль Ніне Міхайлаўна Русачонак

У рамках святкавання 70-годдзя Перамогі ў нашым раёне вялікая ўвага надаецца ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, былым вязням фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання ў гады вайны. 18 лютага сем’і некаторых вязней наведалі намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Юрый Анатольевіч Васілеўскі, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вера Барысаўна Жук, старшыня раённага Савета ветэранаў Галіна Мікалаеўна Філатава, камісар райваенкамата Андрэй Вітольдавіч Дубовік. Юрый Анатольевіч Васілеўскі ўручыў юбілейныя медалі «70 гадоў Перамогі ў Вялікай айчыннай вайне 1941—1945 гг» Галіне Іпалітаўне Верташонак, Ніне Міхайлаўне Русачонак, Яніне Антонаўне Буртовіч. Госці пажадалі пажылым людзям, лёс якіх закранула ваеннае ліхалецце, моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця.
Сяргей ВЫСОЦКІ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *