У апошнюю пятніцу лютага ў вялікай зале райвыканкама работнікі ўстаноў аховы здароўя Шаркаўшчынскага раёна падвялі вынікі працы за мінулы 2014 год і акрэслілі планы, якія трэба рэалізаваць сёлета.
Са справаздачным дакладам перад калегамі выступіў галоўны ўрач УАЗ “Шаркаўшчынская ЦРБ” С. Т. Стома. Аб выніках забеспячэння санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва ў 2014 годзе паведаміў галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна У. Л. Грашчанка. Загадчык паліклінічным аддзяленнем А. А. Зайцава расказала прысутным пра якасць і даступнасць медыцынскага абслугоўвання жыхароў Шаркаўшчынскага раёна.
У рабоце выніковага пасяджэння медыка-санітарнага савета прынялі ўдзел і выступілі старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама М. І. Баговіч і намеснік начальніка ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкама А. У. Андрушкін. Яны станоўча ацанілі работу медыцынскага калектыву па рэалізацыі задач і асноўных накірункаў дзейнасці за мінулы год, пажадалі плённай працы на будучае.
За добрасумленную працу, высокія вытворчыя паказчыкі Ганаровымі граматамі ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкама ўзнагароджаны ўрач анестэзіёлаг-рэаніматолаг Аляксандр Цішонак, загадчык хірургічным аддзяленнем Іван Лаўрыновіч, урач агульнай практыкі Лужкаўскай урачэбнай амбулаторыі Антаніна Алексіна, медыцынская сястра паліклінічнага аддзялення Лілія Кожан. Дыплом упраўлення аховы здароўя аблвыканкама за перамогу ў абласным аглядзе якасці і культуры медыцынскага абслугоўвання ў намінацыі “Лепшая ўрачэбная амбулаторыя” ўручаны калектыву Германавіцкай урачэбнай амбулаторыі.
Кіраўнік раёна М. І. Баговіч уручыў Падзякі старшыні райвыканкама намесніку галоўнага ўрача па медыцынскай часці Мікалаю Манкевічу і медыцынскай сястры Таццяне Александровіч.
Галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы С. Т. Стома ўзнагародзіў Ганаровымі граматамі, грашовымі прэміямі загадчыка Більдзюжскім ФАПам Жанну Рымдзёнак, фельчара Лужкаўскай участковай бальніцы Іну Хахлун, агента па забеспячэнні Віктара Палягошку, фельчара Германавіцкай урачэбнай амбулаторыі Таццяну Пугаўка, зубнога тэхніка Раісу Лук’янёнак, старшую медыцынскую сястру Эльвіру Баговіч, медыцынскіх сясцёр Таццяну Бялінскую, Людмілу Хаданёнак, Марыну Змітровіч, бухгалтара Юлію Татаровіч, урача-хірурга Паўла Качана, урача-анколага Міраслава Рымдзёнка, загадчыка паліклінічным аддзяленнем Алену Зайцаву, намесніка галоўнага бухгалтара Наталлю Недзведзь, загадчыка тэрапеўтычным аддзяленнем Раісу Рымчонак, старшага фельчара хуткай медыцынскай дапамогі Сняжану Сташкевіч.
Па выніках праведзенага агляду-конкурсу па добраўпарадкаванні тэрыторый сярод лячэбна-прафілактычных устаноў з выплатай грашовых прэмій першае месца прысуджана тэрапеўтычнаму аддзяленню раённай бальніцы, другое — Лужкаўскай бальніцы сястрынскага догляду, трэцяе месца — Германавіцкай урачэбнай амбулаторыі. Сярод фельчарска-акушэрскіх пунктаў першае месца заняў Більдзюжскі ФАП, другое — Шкунцікаўскі ФАП, трэцяе месца прысуджана Ручайскаму ФАПу.
Сяргей РАЙЧОНАК.
Фота Сяргея РАЙЧОНКА