Больш за 30 гадоў працуе ў органах унутраных спраў Аляксандр Арэхаў

Актуальное

852Такі стаж службы ў органах унутраных спраў мае адзіны ў Беларусі міліцыянер узвода міліцыі Дэпартамента аховы. Гэта старшы прапаршчык міліцыі Аляксандр Міхайлавіч Арэхаў, які служыць у Шаркаўшчынскім раёне. Апошнія дзесяць год ён нясе дзяжурства на пасту ў будынку раённага выканаўчага камітэта.
“Міхалыч” — ветліва, з павагай і па-сяброўску звяртаюцца да яго знаёмыя, сустракаючы на вуліцы або заходзячы на працу ці па нейкіх іншых пытаннях у райвыканкам. Прыветлівая ўсмешка і заўсёды ўважлівыя адносіны да чалавека вылучаюць Аляксандра Арэхава ад іншых саслужыўцаў. Тым не менш, старшы прапаршчык заўсёды строга выконвае свае службовыя функцыі па забеспячэнні аховы грамадскага парадку.
Службу ў органах унутраных спраў Аляксандр Міхайлавіч пачаў у 1981 годзе ў Аршанскай пазаведамаснай ахове. Затым на працягу сямі год ён з’яўляўся кантралёрам калоніі асобага рэжыму ў Глыбокім.
Маючы сям’ю і пражываючы ў Шаркаўшчыне, Аляксандр ездзіў на службу ў суседні горад. І толькі ў 1993 годзе з’явілася магчымасць перавесціся ў Шаркаўшчынскі Дэпартамент аховы, дзе спачатку ён служыў міліцыянерам-кінолагам, затым стаў камандзірам аддзялення.
Спецыфіка працы работнікаў органаў унутраных спраў заключаецца ў добрай тэарэтычнай і практычнай падрыхтоўцы, выкананні службовай дысцыпліны. Ведаць патрабаванні загадаў, іншых нарматыўна-прававых актаў, неабходных для работы на займаемай пасадзе, і правільна кіравацца імі ў прафесійнай дзейнасці — галоўнае, чым павінен валодаць міліцыянер. Акрамя таго, Аляксандр Міхайлавіч яшчэ заўсёды гатовы аказаць дапамогу, падзяліцца напрацаваным вопытам з малодшымі супрацоўнікамі. За час службы ў яго прайшлі стажыроўку каля дваццаці маладых спецыялістаў. Некаторыя з іх ужо самі сталі вопытнымі міліцыянерамі.
Добрасумленная служба на працягу многіх гадоў шмтразова адзначалася ўзнагародамі. Аляксандр Арэхаў, акрамя падзяк, грамат Міністэрства ўнутраных спраў, Дэпартамента аховы, раённага выканаўчага камітэта, узнагароджаны медалём “За бездакорную службу 3-й ступені” і нагрудным знакам “За самаадданую службу”.
У свабодны ад работы час Аляксандр Міхайлавіч займаецца хатнімі клопатамі, працуе на прысядзібным участку. Любіць улетку, узяўшы ў рукі кошык, прайсціся па лесе ў пошуках грыбоў і ягад. Але найбольшую радасць прыносяць яму маленькія ўнукі — Таццяна і Раман. Іхнія дзіцячыя гаманлівыя галасочкі лагодзяць сэрца дзядулі, надаюць яму сіл і энергіі.
Сяргей РАЙЧОНАК.



2 комментария по теме “Больш за 30 гадоў працуе ў органах унутраных спраў Аляксандр Арэхаў

  1. Виват, король Анискин! Ушел уже со службы уважаемы й Михалыч 4 марта в свой день рождения и в день милиции на заслуженный отдых, но он дома точно сидеть не будет без дела, не тот человек.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *