На парадку дня чарговага пасяджэння райвыканкама— законнасць і правапарадак

Общество

IMG_180427 лютага адбылося чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта пад кіраўніцтвам яго старшыні М. І. Баговіча. На нараду ў вялікую залу райвыканкама былі запрошаны члены райвыканкама, начальнікі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, кіраўнікі арганізацый і ўстаноў раёна, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, кіраўнікі сельгасарганізацый.
З дакладам “Аб стане законнасці і правапарадку ў Шаркаўшчынскім раёне ў 2014 годзе і мерах па прафілактыцы карупцыйных злачынстваў” выступіў пракурор Шаркаўшчынскага раёна А. Б. Вецюгоў.
Са справаздачамі аб сваёй дзейнасці ў дадзеным накірунку выступілі начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў С. М. Арэшкаў, начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Ю. В. Кавалёнак, а таксама начальнік аддзела па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій УУС Віцебскага аблвыканкама Г. А. Яблонскі.
З дакладам “Аб выкананні патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 года № 3 “Эканомія і беражлівасць — галоўныя фактары эканамічнай бяспекі краіны” выступіў намеснік старшыні райвыканкама А. Д. Далецкі. Яго дапоўнілі намеснік начальніка аддзела па вытворчасці, перапрацоўцы і збыце прадукцыі, механізацыі, электрыфікацыі і матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама А. І. Сулікоўскі і начальнік фінансавага аддзела райвыканкама В. А. Лось.
Аляксандр БАРЫЛА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *